Цэнтральная даліна Чылі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Цэнтральная даліна Чылі (ісп.: Valle Central de Chile або Zona Central) — даліна, размешчаная паміж Чылійскім прыбярэжным хрыбтом і галоўным хрыбтом Анд. Згодна з геалагічных вызначэннем, Цэнтральная даліна распасціраецца ад Сант'яга да перашыйка Офкі  (англ.). Іншыя вызначэнні лічаць паўднёвай мяжой раку Бія-Бія (гістарычную мяжу Чылі) або горад Пуэрта-Монт, за тое, што на поўдзень ад яго даліна апускаецца ніжэй за ўзровень мора (за выключэннем ўсходняй часткі — вострава Чылаэ).