Цэнтральна-Канектыкуцкі дзяржаўны ўніверсітэт
Выгляд
| Цэнтральна-Канектыкуцкі дзяржаўны ўніверсітэт | |
|---|---|
| англ.: Central Connecticut State University | |
| | |
| Арыгінальная назва | англ.: Central Connecticut State University |
| Заснаваны | 1849 |
| Студэнты | 10 652[1] |
| Краіна | |
| Размяшчэнне | Нью-Брытэн, Канектыкут, ЗША |
| Сайт | ccsu.edu |
Цэнтральна-Канектыкуцкі дзяржаўны ўніверсітэт (англ.: Central Connecticut State University) — дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, галоўны кампус якой месціцца ў горадзе Нью-Брытэн, штат Канектыкут, ЗША.
Заснаваны ў 1849 годзе як дзяржаўная нармальная школа, вучэльня з'яўляецца старэйшым універсітэтам штата, які фінансуецца дзяржавай.
ВНУ складаецца з чатырох школ: каледж вольных мастацтваў і сацыяльных навук, школы бізнесу, школа адукацыі і прафесійных студый і школы тэхнікі, навукі і тэхналогіі.
Больш за палову студэнтаў жывуць за межамі кампуса, а 96 % студэнтаў з'яўляюцца жыхарамі Канэктыкута.
Вучэльня з'яўляецца часткай сістэмы каледжаў і універсітэтаў штата Канэктыкут.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Integrated Postsecondary Education Data System — 1992.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Цэнтральна-Канектыкуцкі дзяржаўны ўніверсітэт- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы