Цэнтр імя Людвіга Заменгофа

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Цэнтр імя Людвіга Заменгофа
Bok clz new.png
Заснаваны 2 ліпеня 2009
Месцазнаходжанне
centrumzamenhofa.pl
Commons-logo.svg Цэнтр імя Людвіга Заменгофа на Вікісховішчы

Цэнтр імя Людвіга Заменгофа — гарадская ўстанова культуры, створаная ў Беластоку па прапанове мэра горада з нагоды адбываўшагася ў Беластоку 25 ліпеня — 1 жніўня 2009 года 94-га Сусветнага кангрэса эсперантыстаў. 21 ліпеня 2009 года адбылось афіцыйнае адкрыццё цэнтра для жыхароў Беластока. Спачатку Цэнтр Заменгофа быў аддзелам Беластоцкага Цэнтра Культуры, са студзеня 2011 года стаў самастойнай установай. У студзені 2017 года Цэнтр імя Людвіга Заменгофа зноў увайшоў у склад Беластоцкага Цэнтра Культуры[1].

Цэнтр Заменгофа прапануе наведвальнікам пастаянную выставу «Беласток часоў маладга Заменгофа», часовыя выставы, канцэтры, паказы фільмаў, тэатральныя прадстаўленні. У Цэнтры таксама арганізуюцца рэгулярныя дыскусіі, лекцыі і літаратурныя акцыі.

Цэнтр Заменгофа арганізуе таксама шэраг адукацыйных семінараў для дзяцей і моладзі, рэалізуе сучаныя грамадска-адукацыйныя праекты, такія як «Жывая бібліятэка» і адкрытая гульня «Пазнай Беласток».

Будынак Цэнтра імя Людвіга Заменгофа, від з боку вуліцы Варшаўскай

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Будынак, у якім размешчаны Цэнтр імя Людвіга Заменгофа, быў перададзены заснаванай у чэрвені 2008 года арганізацыі Шлях яўрэйскай спадчыны ў Беластоку, створанай дактарамі істудэнтамі Беластоцкага ўніверсітэта — валанцёрамі Фонда Беластоцкага ўніверсітэта. Будынак таксама належыць створанай у 2009 годзе арганізацыі Шлях эсперанта і яго культуры.

Эсперанта-бібліятэка[правіць | правіць зыходнік]

Пастаянная выстава «Беласток часоў маладога Заменгофа»

12 мая 2010 года ў будынка цэнтра імя Людвіга Заменгофа адкрыта Эсперанта-біябліятэка, філіял Падляшскай бібліятэкі імя Лукаша Гарніцкага ў Беластоку. Гэта першая ў Польшчы публічная бібліятэка са зборамі на мове эсперанта ці прысвечанымі эсперанта.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. BOK/CLZ - Białostocki Ośrodek Kultury (польск.) . centrumzamenhofa.pl.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]