Танкадзюбая чайка даўжынёй ад 39 да 47 см, размах крылаў 97 см. У адрозненне ад азёрнай чайкі, на якую яна вельмі падобная, яе галава не цёмная, а белая. Шыя, ніжняя частка цела і хвост летам маюць трохі ружовае адценне, крылы і спіна шэрыя. Першарадныя махавыя пёры чорныя на канцах, хвост мае чорна-белыя палосы. Тонкая дзюба і лапы чырвоныя.
У маладых птушак верхні бок шэры, ніжні бок белы, шэрыя плямы на галаве і патыліцы. Дзюба жоўта-аранжавая, ногі жоўтыя. Вяршыня белага хваста чорная.