Чалавек з Ліндау

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Чалавек з Ліндау

Чалавек з Ліндау (англ.: Lindow man) — так назвалі чалавека, які памёр у эпоху жалезнага века, і які быў знойдзены ў тарфяным балоце Ліндау-Мос(англ.) бел. паблізу пасёлка Моберлі(англ.) бел. ў графстве Чэшыр(руск.) бел., Англія.

З’яўляецца адным з найбольш добра захаваных балотных цел і адной з самых сенсацыйных археалагічных знаходак, зробленых у Вялікабрытаніі ў 1980-х гадах. Мясцовыя журналісты спачатку назвалі яго Пітам Маршам (гульня слоў з англійскай peat marsh, то бок тарфяное балота).