Чарлз Бэкан
Чарлз Бэкан | |
---|---|
![]() | |
Агульная інфармацыя | |
Пол | мужчынскі пол |
Спецыялізацыя | лёгкая атлетыка |
Нарадзіўся |
9 студзеня 1885 |
Памёр |
15 лістапада 1968 (83 гады) |
Грамадзянства | |
Рост | 183 см |
Вага | 77 кг |
![]() |
Чарлз Джозеф Бэкан малодшы (англ.: Charles Joseph Bacon, Jr .; 9 студзеня 1885, Бруклін — 15 лістапада 1968, Форт-Лодэрдэйл) — амерыканскі лёгкаатлет, чэмпіён летніх Алімпійскіх гульняў 1908 года.
На летніх Алімпійскіх гульнях 1904 года ў Сент-Луісе Бэкан удзельнічаў толькі ў забегу на 1500 м, у якім заняў апошняе дзевятае месца. На неафіцыйных пазачарговых Алімпійскіх гульнях 1906 года ў Афінах ён стаў пятым на дыстанцыі 400 м і 6-м у 800 м.
На Гульнях 1908 года ў Лондане Бэкан удзельнічаў толькі ў бегу на 400 м з бар’ерамі. Ён выйграў спаборніцтва, усталяваўшы пры гэтым першы афіцыйны сусветны рэкорд.
Катэгорыі:
- Нарадзіліся 9 студзеня
- Нарадзіліся ў 1885 годзе
- Нарадзіліся ў Брукліне
- Памерлі 15 лістапада
- Памерлі ў 1968 годзе
- Памерлі ў Фларыдзе
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Памерлі ў Форт-Лодэрдэйле
- Лёгкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 1904 года
- Лёгкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 1908 года
- Алімпійскія чэмпіёны ад ЗША
- Алімпійскія чэмпіёны па лёгкай атлетыцы
- Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 1908 года