Чарлз Джонсан
Чарлз Джонсан | |
---|---|
Нараджэнне |
24 ліпеня 1924 |
Смерць |
19 сакавіка 2001 (76 гадоў) |
Чарлз Кенэт Джонсан (24 ліпеня 1924, Сан-Анджэла, штат Тэхас, ЗША — 19 сакавіка 2001, Ланкастэр, штат Каліфорнія, ЗША) — грамадскі дзеяч, другі прэзідэнт Міжнароднага Таварыства Плоскай Зямлі (1971—2001).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Чарлз Джонсан узначаліў Міжнароднае Таварыства Плоскай Зямлі у 1971 г. пасля смерці Сэмюэла Шэнтана — адраджальніка і першага старшыні сучаснага Таварыства. Разам з пасадай старшыні Джонсан атрымаў у спадчыну і каштоўную бібліятэку Шэнтана, на падставе якой на працягу свайго кіраўніцтва Таварыствам адстойваў ідэю плоскай Зямлі. Чарлз Джонсан з’яўляўся адным з найбуйнейшых сучасных ідэолагаў дадзенай тэорыі, што заставаўся прыхільным ёй, нягледзячы на меркаванне афіцыйнай навукі. Глыбока рэлігійны чалавек, Джонсан у тэарэтычных распрацоўках плоскай Зямлі абапіраўся на Біблію. Аднак пры гэтым нярэдка звяртаўся ён і да прац даследчыкаў (Карпентэр и інш.).
Міжнароднае Таварыства Плоскай Зямлі за тры дзесяцігоддзі кіраўніцтва Джонсана значна павялічыла колькасць сваіх сяброў, актыўна вялася дзейнасць па распаўсюджванню інфармацыйных бюлетэняў, абвестак і іншай літаратуры, дзе адстойвалася ідэя плоскай Зямлі. Акрамя гэтага, Джонсан заснаваў газету «Навіны Таварыства Плоскай Зямлі» («The International Flat Earth News»).
Лозунгам Чарлза Джонсана сталі словы: «Адновім свет цвярозай свядомасці». Памёр Джонсан у 2001 г., пасля чаго новым прэзідэнтам Міжнароднага Таварыства Плоскай Зямлі стаў Дэніэл Шэнтан.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Flat Earth Society
- The Flat Earth Архівавана 28 студзеня 2013.