Чатэм
Выгляд
| Чатэм | |
|---|---|
| англ. Chatham Island, марыоры Rekohu, маары Wharekauri | |
Заходняе ўзбярэжжа | |
| Характарыстыкі | |
| Плошча | 899 км² |
| Насельніцтва | 600 чал. |
| Шчыльнасць насельніцтва | 0,67 чал./км² |
| Размяшчэнне | |
| 43°54′00″ пд. ш. 176°29′00″ з. д.HGЯO | |
| Акваторыя | Ціхі акіян |
| Краіна | |
Чатэм (англ.: Chatham, на мове марыоры Rekohu) — найбуйнейшы востраў у групе астравоў Чатэм. Плошча — 899 км². Насельніцтва — 600 чал. (2013 г.).
Мае вулканічнае паходжанне. Сфармірованы каля 40 млн гадоў таму. Паверхня пагорыстая. Найвышэйшы пункт — горка Маўнгатэрэ (294 м). Маюцца таксама раўнінныя і забалочаныя нізінныя землі. Большая частка вострава пакрыта лугамі. Вылучаецца вялікая лагуна Тэ-Ванга.
Быў населены продкамі марыоры паміж 1000 і 1500 гг. н. э. Адкрыты 29 лістапада 1791 г. экспедыцыяй Джорджа Ванкувера, названы ў гонар аднаго з караблёў экспедыцыі — «Чатэм».
Асноўныя заняткі насельніцтва — авечкагадоўля і лоў рыбы.
На Чатэме размешчаны адміністрацыйны цэтр астравоў — Уаітангі.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Астравы Чатэм Архівавана 18 кастрычніка 2012.
