Чашніцкі раённы гістарычны музей

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Чашніцкі гістарычны музей)
Чашніцкі раённы гістарычны музей
Заснаваны 15 жніўня 1987
Адкрыты сакавік 1991
Месцазнаходжанне
chasniki.museum.by

Чашніцкі раённы гістарычны музей — музей у Чашніках. Пастанова бюро ЦК КПБ аб адкрыцці гістарычнага музея ў Чашніках прынята 15 жніўня 1987 г. Пад музей было выдзелена адно са старажытных памяшканняў — дом купца Гурэвіча, пабудаваны ў пачатку XX ст.

Адкрыццё экспазіцыі музея адбылося ў сакавіку 1991 года.

Экспазіцыя[правіць | правіць зыходнік]

Памяшканне музея падзяляецца на 6 залаў (ад старажытных часоў да нашых дзён).

У музеі распрацавана каля 50 тэм урокаў-экскурсій і тэматычных экскурсій. Сярод іх «З сівой мінуўшчыны Чашніччыны», «Старажытныя крывіцкія княствы Лукомскае і Чарэйскае», «Мястэчка Чашнікі і яго гістарычнае мінулае», «Археалагічныя помнікі на тэрыторыі Чашніччыны», «Нашы славутыя землякі» і інш. Распрацаваны і праводзяцца пешаходныя экскурсіі па г. Чашнікі: «Бярэзінская водная сістэма», «Радзіма старэйшага беларускага пісьменніка Янкі Журбы», «Спаса-Праабражэнская царква — помнік архітэктуры позняга класіцызму», «Абразы царквы» і інш. Цесная сувязь існуе паміж музеем і школамі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Музей у Чашніках // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Чашніцкага раёна / рэдкал. М. Ц. Дробыш [і інш.]. — Мн., 1997. — С. 469—471.
  • Чашніцкі гістарычны музей // Музеі Беларусі : інфармацыя аб музеях сістэмы Міністэрства культуры РБ / склад. А. Б. Сташкевіч. — Мн., 2001. — С. 142—143.
  • Чашніцкі гістарычны музей // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. / рэдкал. Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 2003. — Т. 6. Кн. 2. — С. 166.