Чашнікі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Горад
Чашнікі
Чашнікі. Спаса-Праабражэнская царква (04).jpg
У цэнтры горада
Сцяг Герб
Сцяг Герб
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Першае згадванне
Горад з
Насельніцтва
8 752 чалавекі[1] (2017)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2133
Паштовы індэкс
211149
Аўтамабільны код
2
Афіцыйны сайт
http://chashniki.vitebsk-region.gov.by/
(руск.)  (англ.) 
Чашнікі на карце Беларусі ±
Чашнікі (Беларусь)
Чашнікі
Чашнікі (Віцебская вобласць)
Чашнікі

Ча́шнікі[2] (афіц. транс.: Čašniki) — горад у Віцебскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Чашніцкага раёна, на р. Ула. За 95 км на паўднёвы захад ад Віцебска, 3 км ад чыгуначнай станцыі Чашнікі на лініі ОршаЛепель. Аўтамабільнымі дарогамі злучаныя з Лепелем, Новалукомлем, Сянном. Насельніцтва 8 752 чал. (2017)[1].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 16 ст. уваходзілі ў Полацкае ваяводства ВКЛ, належалі князям Лукомскім, з канца 16 ст. Кішкам, Сапегам, Патоцкім, Валадковічам. Падчас Лівонскай вайны (1558—1583) па загадзе Івана Грознага на правым беразе Улы пабудаваны ўмацаваны замак (спалены ў 1708).

У 17 ст. Чашнікі — гандлёвае мястэчка. Інвентары Чашнікаў 1629 і 1633 гадоў паказваюць пачатковы этап развіцця паселішча, якое складалася ў той час з асноўнай часткі і слабод. Цэнтрам мястэчка — гандлёвая плошча, дзе знаходзіліся царква са званіцай (з 3 званамі розных памераў), 16 крам і 4 мяшчанскія двары. Ад плошчы радыяльна разыходзіліся 3 вуліцы-дарогі: Іванская (ішла да панскай сядзібы), Лукомская (да Лукомля), Цяпінская (да мястэчка Цяпіна). На рацэ Уле існавала гандлёвая прыстань, да якой прыбывалі купецкія караблі з таварамі. Непадалёк ад прыстані стаялі 39 складскіх збудаванняў. Гэтыя факты сведчаць пра тое, што Чашнікі з'яўляліся важным гандлёвым паселішчам.

У 18 ст. тут пабудаваныя прыстань, майстэрні па вырабе гандлёвых суднаў-стругаў. У 80-х — 90-х гадах 18 ст. мястэчка Чашнікі атрымала розныя гандлёвыя прывілеі. У 1791—1793 было цэнтрам Полацкага ваяводства.

З 1793 у складзе Расійскай імперыі, мястэчка Лепельскага павета. У 1797 годзе пад надзорам генерала Вітэ пачалося будаўніцтва Бярэзінскай воднай сістэмы. Пабудавалі прыстань, майстэрні па вырабе гандлёвых суднаў, больш за 40 складоў. Местачкоўцы, працуючы на будаўніцтве шлюзаў, добра авалодалі цяслярнай справай. Жыхары Чашнікаў і навакольных вёсак пачалі спасцігаць справу плытагонаў. У сяр. 19 ст. тут налічвалася каля 2,5 тысяч жыхароў, сярод якіх нямала было лоцманаў, што наймаліся вясной на баркі, праводзячы іх па Дзвіне да Рыгі.

У другой палове 19 стагоддзч ў Чашніках пачалося будаўніцтва невялікіх прадпрыемстваў, у канцы 19 стагоддзя пан Валадковіч разгарнуў будоўлю вялікай па тым часе папяровай фабрыкі. У той перыяд пашырылася тэрыторыя горада, забудоўваліся паўднёвая і ўсходняя яго часткі. У мястэчку Чашнікі, згодна са статыстычнымі звесткамі дзяржаўнага архіва Віцебскай губерні на 1906 г., агульная колькасць жыхароў складала 5530 чалавек. З іх хрысціян — 1254, яўрэяў — 4276, дваран — 1, чыноўнікаў — 26 чалавек, духоўнага звання — 8. Купцоў налічвалася 121, мяшчан — 4390, сялян — 985. Каменных будынкаў — 5, драўляных — 1332, 642 будынкі жылыя, нежылых — 695.

У 1919—1924 гг. Чашнікі ўваходзілі ў склад РСФСР. З 15.02.1923 г. мястэчка Чашнікі — цэнтр аднайменнай воласці Бачэйкаўскага павета Віцебскай губерні. З 3.03.1924 — у БССР, з 20.06.1924 г. у Віцебскім павеце і губерні, з 17.07.1924 г. мястэчка стала раённым цэнтрам Віцебскай, потым Лепельскай акругі. У 1925 годзе пабудавана чыгуначная станцыя Чашнікі. З 20.02.1938 г. — у складзе Віцебскай вобласці. Гарадскім пасёлкам Чашнікі сталі з 27 верасня 1938 г. У той час там жыло 3505 жыхароў.

З 5 ліпеня 1941 па 27 чэрвеня 1944 Чашнікі акупіраваны войскамі нацысцкай Германіі.

У 1962—1965 гадах у Бешанковіцкім раёне. З 1966 — горад.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Прадпрыемствы цэлюлозна-папяровай, лёгкай, харчовай прамысловасці. Гасцініца.

Адукацыя[правіць | правіць зыходнік]

Чашніцкая гімназія

Культура[правіць | правіць зыходнік]

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Касцёл Св. Лукі, знішчаны ў 1960-я

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]