Чжаа Мэнцзянь
Чжаа Мэнцзянь | |
---|---|
Дата нараджэння | 1199 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1295[1] |
Грамадзянства | |
Бацька | Zhao Yucai[d][2] |
Род дзейнасці | мастак, паэт, гісторык, каліграф |
![]() |
Чжаа Мэнцзянь (趙孟堅, 1199 —1295) — кітайскі мастак, дзяржаўны служачы часоў перыяду Паўднёвая Сун.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Паходзіў з імператарскай сям’і Чжаа, якая кіравала Кітаем пад імем дынастыя Сун. Нарадзіўся ў г. Хаян (сучасная правінцыя Чжэцзян). У 1226 годзе здаў імператарскі экзамен і атрымаў вышэйшую навуковую ступень. Першапачаткова служыў у адміністрацыі Хучжоў. Пасля быў прызначаны суддзёй вобласці Яньчжоў, якая ахоплівала сённяшнія тэрыторыі раёнаў Цзяньдэ, Чуньань і Тунлу правінцыі Чжэцзян. На гэтай пасадзе ён заставаўся амаль да канца жыцця. Памёр у 1295 годзе.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Ён быў спецыялістам у маляванні нарцысаў, сліў, архідэй, бамбука і скал, але нарцысы ўдаваліся яму лепш за ўсё. Яго адносяць да групы так званых «Трох сяброў зімы» — мастакоў і паэтаў, якія апявалі або малявалі мастацкую кампазіцыю слівы, бамбука і хвоі ў зімовы перыяд. Усе карціны-скруткі напісаны манахромнай тэхнікай з выкарыстаннем чорнай фарбы. Адным з найбольш вядомых твораў Чжаа Мэнцзяня з’яўляецца скрутак «Нарцысы», які захоўваецца ў Цяньцзінскім музеі.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Virtual International Authority File — [Dublin, Ohio]: OCLC, 2003. Праверана 10 мая 2021.
- ↑ а б China Biographical Database
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- http://www.npm.gov.tw/exh91/3friends/english/infor.htm Архівавана 31 січня 2019.