Перайсці да зместу

Чон Сон

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Чон Сон
Фатаграфія
Дата нараджэння 1676[1][2][…]
Дата смерці 1759[1][2][…]
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Чон Сон, таксама няправільна Джонг Сон (кар.: 정선, 16761759) — карэйскі мастак-пейзажыст.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Чон Сон быў вядомым карэйскім мастаком — адным з нямногіх з іх, хто адмовіўся ад канонаў традыцыйнага і для Карэі кітайскага стылю жывапісу. Паводле сведчанняў сучаснікаў, Чон Сон часта пакідаў сваю мастацкую майстэрню і маляваў усё, што вакол прыцягвала яго ўвагу. Такую манеру творчасці ў Чон Сона перанялі і атрымалі ў спадчыну цэлыя пакаленні карэйскіх жывапісцаў, якія працавалі пазней у эпоху дынастыі Часон.

Чон Сон паходзіў з беднай сям’і чыноўнікаў (янбан)[3]. Талент яго быў адкрыты і высока ацэнены суседзямі, якія належалі да арыстакратычнага роду і прадставілі Чон Сона да каралеўскага двара, дзе ён атрымаў афіцыйнае месца прыдворнага мастака. Большую частку свайго жыцця ён правёў у сталіцы Карэі, Сеуле. Пра мастака паведамляецца, што ён маляваў кожны дзень, аж да глыбокай старасці. Хоць яго працы афіцыйна адносяць да так званай Паўднёвай школы, Чон Сон здолеў з часам стварыць свой уласны, асаблівы мастацкі стыль — асобнымі, рэзкімі мазкамі пэндзля ён накладваў паралельнымі лініямі выразныя контуры адлюстроўванага.

Адным з вучняў Чо Сона быў Сім Са Джон[4].

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. а б Міжнародны ідэнтыфікатар стандартных найменняў — 2012. Праверана 15 кастрычніка 2015.
  2. а б Ch?ng S?n // Union List of Artist Names Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Ahn Hwi-Joon A New Understanding of Jeong Seon (1676~1759) and his True-View Landscape Painting(кар.) // The Korean Historical Review. — 2012/6. — Т. 214. — ISSN 1225-1615. Архівавана з першакрыніцы 10 сакавіка 2018.
  4. TOWOOART. 심사정의세계. www.towooart.com. Архівавана з першакрыніцы 24 чэрвеня 2019. Праверана 3 верасня 2018.