Чорная археалогія

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Гісторык Ігар Западзенка гуляе ролю «чорнага археолага» на святкаванні Дня археолага ў Меджыбожскай крэпасці

Чорная археалогія — крымінальнае злачынства[1], незаконнае правядзенне археалагічных даследаванняў.

Чорная археалогія з'яўляецца неафіцыйным, але шырока ўжывальным паняццем. З сапраўднай археалогіяй яна мае мала агульнага[2][3], бо, па сутнасці, яна зводзіцца да пошуку скарбаў.

З'яўленне самога тэрміна «чорная археалогія» на замену «капальнікам», «шукальнікам скарбаў» і падобнаму тлумачыцца змяненнем прадмета пошукаў. Калі шукальнікі скарбаў гналіся за рэчамі, каштоўнымі з погляду сучаснай ім культуры, такімі як вырабы з каштоўных металаў, творы мастацтва і падобнае, то сучасныя «чорныя археолагі» не грэбуюць тымі знаходкамі, якія цікавілі раней толькі сапраўдных археолагаў. Справа, вядома, не ў шукальніках, якія як былі рабаўнікамі магіл, так, па сутнасці, імі і засталіся, а ў тым, што змяніўся попыт. Развіццё навукі, разумення каштоўнасці артэфактаў мінулага прывялі да таго, што керамікай, іржавай зброяй, грубымі статуэткамі з простых матэрыялаў пачалі цікавіцца прыватныя калекцыянеры. Гэты попыт і спарадзіў чорную археалогію.

Фармальнай прыкметай чорнай археалогіі з'яўляецца яе незаконнасць і аматарскі характар — адсутнасць дазволу на раскопкі, а таксама тое, што раскопкі праводзяць неадмыслоўцы. Але адрозненне заключаецца ў самой сутнасці — мэтай археалогіі як навукі з'яўляецца вывучэнне гісторыі, атрыманне звестак аб мінулым праз вывучэнне старажытных помнікаў, у той час як чорных археолагаў цікавяць толькі артэфакты мінулага самі па сабе звычайна з карыслівай мэтай. Археолагі, праводзячы раскопкі, збіраюць велізарны масіў інфармацыі — месца знаходжання, спадарожныя знаходкі, іх узаемнае размяшчэнне і таму падобнае. Усё гэта старанна дакументуецца. Раскоп можна зрабіць толькі адзін раз, і, калі не сабраць інфармацыю, якую можна ў гэты час атрымаць, яна будзе страчана назаўсёды. Шукальнікі ж скарбаў шукаюць толькі тое, што можна прадаць, яны нават губляюць тыя знаходкі, што не маюць на іх погляд каштоўнасці, а пра дакументаванне раскопак няма і думкі. Кожная знаходка, зробленая чорнымі археолагамі, — гэта назаўжды страчаныя звесткі аб мінулым.

Зноскі

  1. Стаття Стаття 298. Крымінальны кодэкс УкраіныКримінальний кодекс України.
  2. Р. Терпиловський, доктор історичних наук, провідний науковий співробітник Інституту археології НАНУ: «„Чорна археологія“ — термін, м'яко кажучи, некоректний. Насправді це гробокопство, грабіжництво».
  3. НЕ СТРІЛЯЙТЕ В АРХЕОЛОГІВ. Газета «Дзеркало тижня. Україна».