Чэрвеньскі раённы краязнаўчы музей
Выгляд
(Пасля перасылкі з Чэрвеньскі краязнаўчы музей)
Чэрвеньскі раённы краязнаўчы музей | |
---|---|
![]() | |
Заснаваны | 27 лістапада 1991 |
Адкрыты | 1 верасня 1992 |
cherven.museum.by/be |
Чэрвеньскі раённы краязнаўчы музей — музей у г. Чэрвень. Працуе філіял Музей Станіслава Манюшкі. Размяшчаецца ў гістарычным доме Кудзіна, па адрасе плошча Свабоды, 8.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Рашэнне аб адкрыцці музея прынята 27 лістапада 1991 г., першых наведвальнікаў музей прыняў 1 верасня 1992 г.
Экспазіцыя і фонды
[правіць | правіць зыходнік]![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/1c/%D0%94%D0%BE%D0%BC_%D0%9A%D1%83%D0%B4%D0%B7%D1%96%D0%BD%D0%B0_%282%29.jpg/220px-%D0%94%D0%BE%D0%BC_%D0%9A%D1%83%D0%B4%D0%B7%D1%96%D0%BD%D0%B0_%282%29.jpg)
На 1 студзеня 2012 г. музей налічваў 7740 прадметаў асноўнага фонду і 1131 навукова-дапаможнага. Экспазіцыя музея размешчана ў 3 залах: «Ігуменшчына старажытная», «Вялікая Айчынная вайна на Чэрвеньшчыне», «Культурныя набыткі Чэрвеньшчыны». У экспазіцыі комплекс матэрыялаў, прысвечаных знакамітым землякам: кампазітару Станіславу Манюшку, мастаку Хаіму Суціну. Працуе краязнаўчы клуб «Бонда».