Перайсці да зместу

Чэрвень (горад)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Чэрвень
плошча Свабоды да зносу дома Кудзіна
плошча Свабоды да зносу дома Кудзіна
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Першая згадка
Вышыня цэнтра
160 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
  • 10 545 чал. (1 студзеня 2024)[1]
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1714
Паштовы індэкс
223232
Аўтамабільны код
5
СААТА
6258501000
Афіцыйны сайт
cherven.gov.by (бел.)(англ.)(руск.)
Чэрвень на карце Беларусі ±
Чэрвень (горад) (Беларусь)
Чэрвень (горад)
Чэрвень (горад) (Мінская вобласць)
Чэрвень (горад)

Чэ́рвень[2] (трансліт.: Červień; да 18 верасня 1923 г. — Ігу́мен) — горад у Мінскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Чэрвеньскага раёна.

Месціцца на рацэ Ігуменка, за 62 км на паўднёвы ўсход ад Мінска, 30 км ад чыгуначнай станцыі Пухавічы на лініі Мінск—Асіповічы, каля аўтамабільнай дарогі Мінск—Магілёў.

Традыцыйная гістарычная назва горада — Ігумен[3][4], часам сустракаецца форма Ігумень[5][6]. На думку географа Вадзіма Жучкевіча, гэты тапонім мае повязі з назвай манастырскай пасады[7]. Этнограф Павал Шпілеўскі запісаў народнае паданне, паводле якога паселішча некалі належала праваслаўнаму жаночаму манастыру, заснаванаму грэцкай ігуменняй. Імаверна, назва горада першапачаткова гучала як Ігумень — у сэнсе «той, што належыць ігуменні»[3]. Тым часам мовазнаўца Вінцук Вячорка звяртае ўвагу на тое, што тапонім хутчэй за ўсё ўтварыўся ад слова гумно. Гэта пацвярджаецца адсутнасцю гістарычных звестак пра манастыр у Ігумене, вытворнымі ад кораня гумно ў беларускай геаграфічнай тэрміналогіі (гумяннё, падгу́менне, гу́мнішча — назва поля або ўрочышча), прыкладамі з беларускай тапанімікі (вёска Гумны пад Крупкамі, сяло Гумня на возеры Гумне ў Полацкім ваяводстве), вёскі з назвай Гумнішча і Гумнішчы, а таксама ўпамінам пра Ігуменскую воласць у сярэдзіне XV ст. як districtum Humyen[8].

У 1923 годзе савецкія ўлады перайменавалі Ігумен у «Чэрвень»[8][9]. Гэтая назва не ўнікальная: старажытны горад з такой назвай, сталіца ўдзельнага княства і гістарычнага рэгіёну, існаваў да канца XIII ст. на мяжы сучасных Польшчы і Украіны, таксама аднайменнае сяло знаходзіцца ў Цярнопальскай вобласці Украіны.

Вялікае Княства Літоўскае

[правіць | правіць зыходнік]
План Ігумена, 1830 г.

Упершыню Ігумен упамінаецца ў 1387 годзе[10] У 1-й палове XV стагоддзя мястэчка было ў валоданні Кезгайлаў. 21 кастрычніка 1430 (паводле іншых звестак, у 1447 годзе) упамінаецца воласць Гумен (лац.: districtum Humyen), якая належала біскупу віленскаму (царкоўнае мястэчка). Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў мястэчка ўвайшло ў склад Менскага павета Менскага ваяводства.

У 1595 годзе ў Ігумене збіраліся харугвы Вялікага Княства Літоўскага дзеля барацьбы з казацкімі набегамі Налівайкі. У Трынаццацігадовую вайну (1654—1667) маскоўскія захопнікі разрабавалі і моцна разбурылі мястэчка. У час казацка-сялянскай вайны (1648—1651) сяляне і казакі каля Ігумена разбілі атрад літоўскага харунжага Яна Казіміра Паца.

Пад 1669 годам упершыню ўпамінаецца касцёл. У Вялікую Паўночную вайну (1700—1721) у мястэчку спыняўся кароль Швецыі Карл XII.

У складзе Расійскай імперыі

[правіць | правіць зыходнік]
Герб горада, 1843 г.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі. Расійскія ўлады канфіскавалі мястэчка ў Віленскага біскупства. У 1795 годзе паселішча атрымала статус горада і стала цэнтрам Ігуменскага павета Мінскай губерні. 22 студзеня 1796 года Ігумену дараваны герб: «у блакітным полі срэбны кушч грачыхі, над якімі пяць залатых пчол»[11].

У 1795 годзе ў Ігумене было 2 царквы, яўрэйская школа, паштовая станцыя, млын, штогод праводзіліся 2 кірмашы. Станам на 1800 год у месце было 85 двароў. У вайну 1812 года горад быў значна разбураны. У 1825 годзе ў горадзе было 2 царквы, касцёл, 3 прадпрыемствы, 2 карчмы, 10 крам, рынак. У час паўстання 1863—1864 гадоў тут дзейнічаў паўстанцкі аддзел на чале з Б. Свентаржэцкім.

Паводле перапісу 1905 года ў горадзе былі вадзяны і паравы млыны, некалькі майстэрняў, 6 пачатковых школ, бальніца, аптэка і аптэчны магазін.

Ганаровы ўзвод у час пахавання польскага жаўнера, 14 жніўня 1919 г.

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай воласць абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Тут была ўтворана Беларуская рада, жыхары горада атрымалі пасведчанні Народнага Сакратарыята Беларусі[12]. 9 снежня 1918 года горад заняты Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі тэрыторыя ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны з жніўня 1919 да 9 ліпеня 1920 года пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ). За польскай акупацыяй беларускія арганізацыі Ігуменскага павета былі аб’яднаныя ў Беларускі нацыянальны камітэт, таксама ў горадзе дзейнічала Беларуская школьная рада[12].

Рынак, 1925 г.

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. 18 верасня 1923 года камуністычныя ўлады перайменавалі Ігумен у Чэрвень (у гонар месяца чэрвень). У 1924 года горад стаў цэнтрам Чэрвеньскага раёна. 26 чэрвеня 1941 года на выхадзе з Чэрвеня ва ўрочышчы Цагельня супрацоўнікі НКУС расстралялі каля трох тысяч вязняў чэрвеньскай перасыльнай турмы — беларусаў, палякаў, літоўцаў і іншых[13].

У Другую сусветную вайну з 2 ліпеня 1941 года 2 ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі. 1 лютага 1942 года на ўскрайку горада былі расстраляны яўрэі чэрвеньскага гета. У горадзе дзейнічалі савецкія падпольныя групы. Вызвалены ў ходзе Мінскай аперацыі вайскоўцамі 1-га і 2-га Беларускіх франтоў сумесна з партызанамі.

Гістарычная забудова, 2020 г.

У 1989 годзе грамадскасць даведалася пра пахаванні тысяч палітычных зняволеных ва ўрочышчы Цагельня. 18 красавіка 2001 года адбылося афіцыйнае зацвярджэнне гарадскога герба[14].

Аўтавакзал

Прадпрыемствы харчовай, лясной і дрэваапрацоўчай прамысловасці. Гасцініца «Чэрвень».

Дзейнічаюць дом культуры, бібліятэкі, Чэрвеньскі раённы краязнаўчы музей.

У Чэрвені працуюць 4 сярэднія школы, дашкольныя ўстановы.

Вуліцы і плошчы

[правіць | правіць зыходнік]
Афіцыйная назва Гістарычная назва
Аляксандра Неўскага вуліца Гуменная вуліца
Барыкіна вуліца Шпітальная вуліца
Гарбачова вуліца Бабруйская вуліца
Зяневіча вуліца Бярэзінская вуліца
Карла Лібнехта вуліца Азёрская вуліца
Карла Маркса вуліца Пляцавая вуліца
Леніна вуліца Пухавіцкая вуліца
Луначарская вуліца Школьная вуліца
Маякоўскага вуліца Крупенская вуліца
Пралетарская вуліца Паліцэйская вуліца
Свабоды плошча Рынак пляц
Савецкая вуліца Горлаўская вуліца
Флегантава вуліца Бальнічная вуліца[21]
Крыжаўзвіжанскі касцёл
  • Касцёл Узвышэння Святога Крыжа (1995 г., мураваны).
  • Свята-Мікалаеўская царква (1993—2003 г., мураваная).
  • Гістарычная забудова (канец ХІХ — пачатак ХХ ст., фрагменты)
  • «Кацярыненская» вязніца (XVIII ст.) — цяпер пераробленая пад гандлёвы цэнтр
  • Помнікі: помнік вызвалення; помнік землякам; помнік моладзі і камсамольцам і інш.
  • Месца гібелі грамадзян Беларусі, Польшчы і Літвы (урочышча Цагельня) — ахвяр бальшавіцкага тэрору
  • Месца знішчэння яўрэяў Чэрвеня
  • Могілкі: яўрэйскія; старыя каталіцкія
  • Магіла Афанасія Іванавіча Мякоты — дзеда Максіма Багдановіча (на мясцовых хрысціянскіх могілках)

Страчаная спадчына

[правіць | правіць зыходнік]
  • Дом Кудзіна (пачатак XX ст., мураваны) — знесены ў 2019 годзе.
  • Касцёл Узвышэння Святога Крыжа (1799—1800)
  • Сабор Раства Прасвятой Багародзіцы (1833)
  • Сінагога
  • Царква Святога Георгія (1975)

Вядомыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]
  1. Численность населения на 1 января 2024 г. и среднегодовая численность населения за 2023 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типаБелстат, 2024.
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  3. а б к // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Чэрвеньскага р-на / Уклад.: Г. М. Аўласенка, З. І. Малейка. — Мн.: БЕЛТА, 2000. — 621 c.: іл. — ISBN 985-6302-21-8.
  4. Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т.. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя. С. 748.
  5. Смоліч А. Географія Беларусі. — Вільня: Друкарня «Віленскага Выдавецтва» Б. А. Клецкіна, 1922. — 307 с. С. 229.
  6. Каўка А. Недыпламатычныя нататкі // Дзеяслоў. № 24, 2006 г.
  7. Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. С. 400.
  8. а б Вячорка, Вінцук. Сьветлагорск ці Шацілкі? Чэрвень ці Ігумен? . Радыё Свабода (12 жніўня 2021). Праверана 17 мая 2024.
  9. Шур В. Беларускія ўласныя імёны: Беларуская антрапаніміка і тапаніміка. — Мінск: «Мастацкая літаратура», 1998. С. 150.
  10. Jakubowski, J. Opis Księstwa Trockiego z r. 1387: przyczynek do badań nad ustrojem Litwy przedchrześcijańskiej // Przegląd Historyczny. — 1907. — T. V. — S. 44—46.
  11. Ігумен // Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998. — 287 с. — ISBN 985-07-0131-5.
  12. а б Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Т. 4 / [рэд. В.Л. Насевіч]. — Мінск: Белкартаграфія, 2018. — 270 с., іл. — ISBN 978-985-508-476-2. С. 20.
  13. Севярын Квяткоўскі. Чэрвень — другія Курапаты // «Радыё Свабода», 27 чэрвеня 2005.
  14. Геральдика на Червенский районный исполнительный комитет
  15. Ihumeń // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom III: Haag — Kępy (польск.). — Warszawa, 1882. S. 250.
  16. Ihumeń // Rouba N. Przewodnik po Litwe i Białejrusi. — Wilno, 1909.
  17. Червень // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
  18. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
  19. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  20. Belarus. pop-stat.mashke.org. Праверана 26 красавіка 2024.
  21. Татаринов Ю. Города Беларуси в некоторых интересных исторических сведениях. Минщина. — Минск, 2008.