Чэстэрфілд

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Чэстэрфілд
Karta NC Iles Chesterfield.PNG
19°21′00″ пд. ш. 158°40′01″ у. д.HGЯO
Акваторыя Ціхі акіян
Агульная плошча 10 км²
Найвышэйшы пункт 12 м
Краіна Flag of FLNKS.svg Новая Каледонія
Чэстэрфілд (Акіянія)
Чэстэрфілд
Чэстэрфілд
Выгляд з космасу
Выгляд з космасу
Commons-logo.svg Чэстэрфілд на Вікісховішчы

Чэстэрфілд (фр.: Chesterfield) — невялікі архіпелаг у Каралавым моры. Уваходзіць у склад Новай Каледоніі. Агульная плошча сушы - меней за 10 км². Сталага насельніцтва няма.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Архіпелаг уяўляе сабою адзін з найбуйнейшых у свеце каралавых атолаў. Плошча яго лагуны складае прыкладна 3500 км², а глыбіня - 51 м. Уздоўж рыфа, які атачае лагуну, знаходзяцца невялікія пясчаныя астраўкі. Самы высокі востраў Пасаж дасягае ўсяго 12 м. Найбуйнейшы востраў Анкорыдж цягнецца ўздоўж лагуны на 400 м. У шырыню - не болей за 100 м. Востраў Бамптон мае акружнасць 180 м. Астатнія яшчэ меншыя.

Астравы пакрыты травяной расліннасцю, на самых вялікіх ёсць таксама хмызнякі. Фаўна прадстаўлена шматлікімі марскімі птушкамі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Архіпелаг быў адкрыты ў 1793 г. экіпажам брытанскага карабля "Чэстэрфілд". У першай палове XIX ст. яго часцяком наведвалі кітабоі. У 1867 г. брытанскі ўрад перадаў эксклюзіўныя правы на здабычу на астравах гуана "Англа-Аўстралійскай кампаніі", заснаванай тасманійцам і былым кітабоем Вільямам Кроўтэрам. Здабыча працягвалася да 1882 г., прычым здабытчыкі загубілі на рыфах 5 караблёў. У 1879 - 1888 гг. на поўначы атола здабычу гуана вялі французскія кампаніі з Новай Каледоніі.

У 1939 г. Францыя афіцыйна абвясціла архіпелаг Чэстэрфілд сваёй тэрыторыяй. У 1968 г. на востраве Люп (19°59′ пд. ш. 158°28′ у. д.HGЯO) была пабудавана французская аўтаматычная метэаралагічная станцыя. Астравы часта наведваюць навуковыя экспедыцыі.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]