Перайсці да зместу

Шалёныя сабакі

Неправераная
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Шалёныя сабакіM:
англ.: Reservoir Dogs
Постар фільма
Жанры фільм пра рабаванне[d], трылер[d], крымінальны фільм[d], драматычны фільм, гангстарскі фільм[d], крымінальны трылер[d], crime drama film[d], баявік, suspense film[d], крымінальная камедыя[d], прыгодніцкі фільм, чорная камедыя[d], psychological drama film[d], псіхалагічны фільм-трылер[d], фільм пра тайны[d], незалежны кінематограф, флэшбэк-фільм[d], камедыйная драма[d] і новы нуар[d]
Рэжысёр
Прадзюсары
Сцэнарыст
У галоўных
ролях
Аператар
Кінакампанія Artisan Entertainment[d]
Працягласць 99 хв.
Бюджэт 1 200 000 $[8]
Зборы 2 913 644 $[8] і 2 832 029 $[8]
Краіна
Мова англійская
Год 10 верасня 1992[1], 8 кастрычніка 1992, 9 кастрычніка 1992 і 21 студзеня 1992
IMDb ID 0105236
Афіцыйны сайт (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

«Шалёныя саба́кі» (англ.: Reservoir Dogs) — першы поўнаметражны фільм рэжысёра Квенціна Таранціна. Па сюжэце група бандытаў збіраецца на складзе пасля няўдалага рабавання. Нягледзячы на тое, што ім удаецца скрасці каштоўнасці, відаць, у групе ёсць здраднік, які працуе на паліцыю. Чакаючы свайго боса, бандыты спрабуюць высветліць, хто здрадзіў. Упершыню фільм быў паказаны 18 студзеня 1992 года на міжнародным кінафестывалі «Сандэнс», а ў маі таго ж года ўдзельнічаў у праграме Канскага кінафестывалю.

Станам на люты 2024 года фільм займаў 97 месца ў рэйтынгу 250 найлепшых фільмаў IMDb.

Задумаўшы абрабаваць ювелірную краму, крымінальны бос Джо Кэбат сабраў разам шасцярых дасведчаных і зусім незнаёмых адзін з адным злачынцаў: містэр Белы, містэр Ружовы, містэр Сіні, містэр Бландзін, містэр Аранжавы, містэр Карычневы. Сустрэўшыся ў кафэ, яны проста снедаюць, а затым выходзяць на вуліцу і спакойна пачынаюць выконваць заданне. Але нечакана для саміх сябе трапляюць у паліцэйскую пастку. Пачынаецца перастрэлка, і рабаўнікі кідаюцца ўрассыпную. Пазней яны збіраюцца на складзе, які быў месцам збору пасля ідэальна прадуманага рабавання, і пачынаюць высвятляць, хто ж падставіў усіх пад удар, і што зараз рабіць з нарабаванымі дыяментамі. Да таго часу, пакуль не прыязджае Джо, на складзе адбывацца хаос і крывавая бойка. Бос, які прыбыў, распавядае ўсім, хто насамрэч здраднік, і тут падзеі прымаюць нечаканы паварот.

Акцёр Роля
Харві Кейтэль Містэр Белы Містэр Белы
Цім Рот Містэр Аранжавы Містэр Аранжавы
Майкл Мэдсен Містэр Бландзін Містэр Бландзін
Стыў Бушэмі Містэр Ружовы Містэр Ружовы
Квенцін Таранціна Містэр Карычневы Містэр Карычневы
Эдвард Банкер Містэр Сіні Містэр Сіні
Крыс Пэн «Добры хлопец» Эдзі Кэбат «Добры хлопец» Эдзі Кэбат
Лоўрэнс Тырні Джо Кэбат Джо Кэбат
Кірк Балтс Марвін Нэш Марвін Нэш
Рэндзі Брукс Холдуэй Холдуэй
Стывен Райт радыёдыджэй радыёдыджэй

Зноскі

  1. http://www.zelluloid.de/filme/index.php3?id=270 Праверана 7 красавіка 2018.
  2. а б в г д Blanc J. AlloCiné — 1993. Праверана 12 ліпеня 2016.
  3. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 12 ліпеня 2016.
  4. а б в г д е ё ж з і FilmAffinity — 2002. Праверана 12 ліпеня 2016.
  5. а б в г д е http://www.ofdb.de/film/546,Reservoir-Dogs---Wilde-Hunde Праверана 12 ліпеня 2016.
  6. а б http://www.imdb.com/title/tt0105236/fullcredits Праверана 12 ліпеня 2016.
  7. а б Česko-Slovenská filmová databáze — 2001.
  8. а б в Box Office Mojo — 1999. Праверана 21 мая 2023.