Шведскі рыксдалер

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
4 рыксдалеры рыксмюнт 1870 года

Рыксдалер — шведскі талер. Быў уведзены па ўзоры германскага рэйхсталера. Чаканка рыксдалераў пачалася пры Густаве I Васе. Першапачаткова чаканіўся вагой у 29,4 г (28 г срэбра), а з 1540 да 1830 года - каля 29,3 г (25,6 г срэбра).

Асноўнай грашовай адзінкай з часоў Густава I была марка. У 1530 годзе 1 рыксдалер каштаваў 3 маркі, а ў 1560 - амаль 4 маркі. Як грашова-падліковая адзінка ён захоўваў гэты ўзровень да 1776 года, у той час як кошт манеты моцна вагаўся. Самы нізкі курс - 4,5 маркі - рыксдалер меў у 1568-1592 гадах. Самы высокі - каля 38 марак - быў зафіксаваны для рыксдалераў, выпушчаных для ваенных патрэб. У XVII стагоддзі яго сярэдні курс складаў 6,5 маркі.

З 1875 года ў якасці асноўнай грашовай адзінкі была ўведзена крона.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Krause, Chester L., and Clifford Mishler (1978). Standard Catalog of World Coins: 1979 Edition. Colin R. Bruce II (senior editor) (5th ed.). Krause Publications. ISBN 0873410203.
  • Krause, Chester L., and Clifford Mishler (1991). Standard Catalog of World Coins: 1801–1991 (18th ed.). Krause Publications. ISBN 0873411501.