Шкала Данжона
Выгляд
Шкала Данжона выкарыстоўваецца для адзнакі ступені пацямнення Месяца падчас поўнага месяцавага зацьмення. Прапанавана астраномам Андрэ Данжонам у выніку даследавання такой з'явы, як папялістае святло Месяца, калі Месяц асветлены святлом, якое праходзяць праз верхнія пласты зямной атмасферы. Яркасць Месяца падчас зацьмення залежыць і ад таго, наколькі глыбока Месяц увайшоў у цень Землі.
Адзнака | Апісанне |
---|---|
0 | Вельмі цёмнае зацьменне. Месяц амаль нябачная, асабліва ў сярэдзіне поўнай фазы. |
1 | Цёмнае зацьменне, колер месяца шэры ці карычняваты. Дэталі адрозныя насілу. |
2 | Зацьменне цёмна-чырвонага ці ржавага колеру. Цэнтральная частка ценю вельмі цёмная, а яе знешні край параўнальна яркі. |
3 | Цагляна-чырвонае зацьменне. Цень звычайна мае яркі ці жоўты абадок. |
4 | Вельмі яркае медна-чырвонае ці аранжавае зацьменне. Цень мае сіняваты, вельмі яркі абадок. |
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Danjon Scale of lunar eclipse brightness (англ.) — сайт НАСА
- Яркасць месяцавага зацьмення па шкале Данжона Архівавана 8 чэрвеня 2011. — пераклад артыкула з НАСА
- Поўнае месяцавае зацьменне