Перайсці да зместу

Шкала Фуджыты

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Шкала Фуджыты (англ.: Fujita scale) — шкала для класіфікацыі тарнада.

Шкала Разліковая хуткасць ветру[1] Адносная частата
Сярэдняя шырыня шляху пашкоджанняў
Патэнцыйная шкода[1]
км/г м/с
F0 64-116 18-32 38,9 % 10—50 метраў Лёгкія пашкоджанні

Пашкоджанні дымавых труб; зламаны галіны дрэваў; неглыбока укаранелыя дрэвы вывернутыя; шыльды пашкоджаны.

F0 damage example
F0 damage example
F1 117—180 33-50 35,6 % 30—150 метраў Умераныя пашкоджанні

Ніжняя мяжа пачатку хуткасці ураганнага ветру; зрывае пакрыццё з дахаў; перасоўныя дамы здвінуты з падмуркаў або павалены; аўтамабілі, якія рухаліся, скінуты з дарог; прымацаваныя гаражы і канструкцыі могуць быць знішчаны.

F1 damage example
F1 damage example
F2 181—253 50-70 19,4 % 110—250 метраў Значныя пашкоджанні

Зламаныя дахі ў каркасныя дамоў; перасоўныя дамы разбураны; вагоны перакулены; вялікія дрэвы павалены або вырваны з коранем; вокны на верхніх паверхах разбіты; з лёгкіх аб’ектаў ствараюцца «ракеты».

F2 damage example
F2 damage example
F3 254—332 71-92 4,9 % 200—500 метраў Цяжкія пашкоджанні

У добрапабудаваных дамоў адарваныя дахі і некаторыя сцены; цягнікі перакулены; большасць дрэў у лесе вырвана з коранем; цяжкія аўтамабілі адрываюцца ад зямлі і падаюць на яе.

F3 damage example
F3 damage example
F4 333—418 93-116 1,1 % 400—900 метраў Разбуральныя пашкоджанні

Добра пабудаваныя дамы цалкам знішчаны; будынкі са слабымі падмуркамі пераносяцца на некаторую адлегласць; аўтамабілі перакулены; з аб’ектаў ствараюцца вялікія «ракеты».

F4 damage example
F4 damage example
F5 419—512 116—142 <0.1 % 1100 метраў Неверагодныя пашкоджанні

Моцныя каркасныя хаты падымаюцца з падмуркаў і пераносяцца на значныя адлегласці, дзе распадаюцца; «ракеты» памерам з аўтамабіль носяцца ў паветры далей за 100 метраў; з дрэваў знята кара; сталёвыя жалезабетонныя канструкцыі моцна пашкоджаны; хмарачосы абрынуты.

F5 damage example
F5 damage example

Зноскі