Перайсці да зместу

Шкодны арганізм

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вусень соўкі на Pelargonium 'citrosum'.

Шкодны арганізм — расліна ці жывёла, якая чыніць шкоду чалавеку або яго інтарэсам (напрыклад, у раслінаводстве і жывёлагадоўлі);[1] у шырокім сэнсе — канкурэнт чалавецтва.[2]

Шкодны арганізм[3] (у абароне раслін) — паводле Міжнароднай канвенцыі па каранціне і абароне раслін, гэта любы від, раса ці біятып раслін, жывёл або патагенных агентаў, здольны шкодзіць раслінам або раслінным прадуктам (англ.: Pest organism). Шкодныя арганізмы, супраць якіх ажыццяўляюцца ахоўныя або каранцінныя мерапрыемствы, вылучаныя ў групу рэгуляваных шкодных арганізмаў.

У абароне раслін шкодныя арганізмы традыцыйна падзяляюцца на шкоднікаў раслін (пазваночных і беспазваночных), узбуджальнікаў хвароб раслін і пустазельныя расліны (пустазелле).

Першы ў СССР «Спіс шкодных насякомых СССР і сумежных краін» апублікаваны ў 1932 г. пад рэдакцыяй Р. Я. Бей-Біенка і А. А. Штакельберга, які ўтрымліваў звесткі аб 3124 відах фауны. Усерасійскім НДІ абароны раслін Рассельгасакадэміі падрыхтаваныя пералікі асабліва небяспечных і небяспечных шкодных арганізмаў[4].

Зноскі

  1. Miriam-Webster dictionary, accessed 22 August 2012.
  2. pest (vermin) — Encyclopedia Britannica
  3. Международная конвенция по карантину и защите растений (новый пересмотренный текст, принятый на 29-й сессии Конференции ФАО*, ноябрь 1997 г.
  4. Вестник защиты растений, 2010, 4: 73
  • Никитин В. В. Сорные растения флоры СССР. Ред. Васильченко И. Т. — Л.: Наука, 1983. 454 с