Шпайхерштат

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Шпайхерштат

Шпайхерштат  (ням.: Speicherstadt, літаральна «Складскі горад») — найбуйнейшы ў свеце складскi раён, у якім усе будынкі ўзведзены на драўляных падмурках. Размешчаны ў гавані горада Гамбург.

Агульная працягласць складае 1,5 км. Яго будаўніцтва пачалося ў 1883 годзе і скончылася ў 1927 годзе. Раён быў заснаваны ў якасці эканамічнай зоны для бяспошліннага гандлю таварамі. Пасля сур’ёзных рэстаўрацыйных работ 5 ліпеня 2015 года Шпайхерштат быў уключаны ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. З 1815 года вольны горад Гамбург з’яўляўся членам Германскага саюза, аднак не ўваходзіў у склад Германскага мытнага саюза. Пасля заснавання ў 1871 годзе Германскай імперыі ён страціў статус зоны бязмытнага гандлю і ўвайшоў у склад імперыі. Аднак згодна з дагаворам 1888 года ён ізноў стаў зонай бяспошліннага гандлю і атрымаў статус свабоднага порта.

У 1991 годзе Шпайхерштат атрымаў статус ахоўнага аб’екта спадчыны Гамбурга. У 2008 годзе стаў часткай кадастравага квартала Хафенсіці. Спрабуючы ажывіць ўнутрыгарадскую тэрыторыю ўрад Гамбурга ініцыяваў развіццё вобласці Хафенсіці. Часткай рэалізацыі гэтага закона стала ўзвядзенне Эльбскай філармоніі. Падчас Другой сусветнай вайны ў ходзе бамбавання горада саюзная авіяцыя знішчыла каля 50 % будынкаў Шпайхерштата.

На тэрыторыі Шпайхерштата размешчана некалькі музеяў, у тым ліку Мініяцюрная краіна цудаў, «гамбургскі данжон» і да 2011 года Афганскі музей. Акрамя таго, будынкі гэтага раёна па-ранейшаму выкарыстоўваюцца ў якасці складаў.

Зноскі