Штандарт СС
Штандарт СС (ням.: SS-Standarte) — асноўная адміністрацыйна-тэрытарыяльная арганізацыйная адзінка СС. Штандарты СС прыкладна адпавядалі армейскаму палку і складаліся з 1-3 тыс. чал.
Усяго існавала 230 пешых і 24 кавалерыйскіх штандарта СС. Пешыя штандарты складаліся з трох лінейных і аднаго рэзервовага штурмбана. На чале штандарта стаяў штандартэнфюрар СС. У склад штандарта СС уваходзілі: камандзір, асабісты рэферэнт і ад'ютанты, рэферэнты па страявой і стралковай падрыхтоўцы, па спорце, па сацыяльным навучанні, юрысконсульт, начальнік аркестра, кіраўнік гаспадаркай, камандзір штурму сувязі, камандзіры штурмбанаў СС.
Тры штандарта СС складалі абшніт СС (ням.: der SS-Abschnitt)
Спіс штандартаў СС
[правіць | правіць зыходнік]Па ўзрастанні
- 1-ы штандарт СС (Юліус Шрэк)
- 4-ы штандарт СС (Любек)
- 5-ы штандарт СС (Брандэнбург)
- 6-ы штандарт СС (Берлін)
- 10-ы штандарт СС (Кайзерслаўтэрн)
- 22-і штандарт СС (Шверын)
- 24-ы штандарт СС (Ольдэнбург)
- 27-ы штандарт СС (Франкфурт-на-Одэры)
- 30-ы штандарт СС (Хаген)
- 34-ы штандарт СС (Верхняя Баварыя)
- 37-ы штандарт СС (Лінц)
- 52-і штандарт СС (Ніжняя Аўстрыя)
- 53-і штандарт СС (Весельбурэн)
- 58-ы штандарт СС (Кёльн)
- 74-ы штандарт СС (Остзэе)
- 89-ы штандарт СС (Вена)
- 108-ы штандарт СС (Прага)
«Лейбштандарт СС Адольф Гітлер»
[правіць | правіць зыходнік]Матарызаваны пешы штандарт СС «Лейбштандарт Адольф Гітлер» (ням.: SS-Infantere-Standarte (motorizet) «LSSAH»), 1934 год
- Штаб штандара СС (ням.: Stab SS-Standarte)
- l штурмбан (ням.: l SS-Sturmbann)
- ll штурмбан (ням.: ll SS-Sturmbann)
- lll штурмбан (ням.: lll SS-Sturmbann)
- Музычны ўзвод (ням.: SS-Musik-Zug)
Ніжэйшае звяно Штурмбан СС |
Штандар СС | Вышэйшае звяно Абшніт СС |