Шэленберг (феод)
Феод Шэленберг — гістарычная тэрыторыя ў княстве Ліхтэнштэйн. Раней належала Свяшчэннай Рымскай імперыі. Феод утварыўся ў часы Гогенштаўфенаў. Сёння з'яўляецца выбарчай акругай пры выбарах у парламент.
Феод Шеленберг упершыню ўзгадваецца ў 1317 годзе, калі быў набыты ў валоданне графамі Вердэнбергу. У 1396 годзе кароль Венцэль перадаў замак графам Вадуца і даў феоду статус імперскага. У 1412 годзе сядзіба перайшла да графа Монтфорт-Тэтнанг, а ў 1417 годзе да роду Брандзісаў, якія валодалі графствам Вадуц, якія злучылі яе з феодам у 1434 годзе.
У далейшым Шэленберг з 1510 года належаў графам Зульца, а з 1613 года — Хоэнемса. Трыццацігадовая вайна спустошыла валоданне, зрабіўшы яго стратным, і імперская камісія пад кіраўніцтвам кемпценскага абата прыняла рашэнне выставіць яго на продаж. У 1699 годзе Шэленберг быў набыты князем Хансам Адамам I фон Ліхтэнштэйнам, якія набылі ў 1712 годзе таксама графства Вадуц. У 1719 годзе абодва валодання былі аб'яднаныя ў княства Ліхтэнштэйн, і тым самым феод Шэленберг быў ліквідаваны.