Шэльфавы ледавік
Шэ́льфавы ледаві́к — ледавік, які плавае або часткова абапіраецца на дно ў межах мацерыковай водмелі (шэльфа). Пашыраны амаль выключна ў Антарктыдзе.

Найбуйнейшыя шэльфавыя ледавікі Антарктыды. Роса (472 960 км²) Ронэ-Фільхнера (422 420 км²) Эймеры (62 620 км²) Ларсена (48 600 км²) Рысер-Ларсена (48 180 км²) Фімбул (41 060 км²) Шэклтана (33 820 км²) Георга VI (23 880 км²) Заходні (16 370 км²) Уілкінса (13 680 км²)
Шэльфавыя ледавікі з'яўляюцца працягам наземных ледавікоў, зрэдку ўтвараюцца намнажэннем снежнага покрыва на марскім лёдзе і злучэння снегам і лёдам айсбергаў. Уяўляюць сабой пліты, якія патанчаюцца да краю і заканчваюцца абрывам. Таўшчыня ад 30 да 1300 м. Жыўленне ахоплівае звычайна верхнюю паверхню і прыбярэжную частку ніжняй паверхні. У краявой зоне адбываецца раставанне і адколванне айсбергаў. Хуткасць руху шэльфавых ледавікоў вагаецца ад 300 да 1800 м у год[1].
Буйнейшы ў свеце шэльфавы ледавік — ледавік Роса[1].
Зноскі
- ↑ а б Ледник шельфовый(недаступная спасылка) // Вялікая савецкая энцыклапедыя (руск.)
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.18 Кн.1: Дадатак: Шчытнікі — ЯЯ / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0295-4 (Т. 18 Кн. 1).
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Ледник шельфовый(недаступная спасылка) // Вялікая савецкая энцыклапедыя (руск.)
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Шэльфавы ледавік