Эдмунд Спенсер
| Эдмунд Спенсер | |
|---|---|
| англ.: Edmund Spenser | |
| |
| Асабістыя звесткі | |
| Дата нараджэння | не раней за 12 студзеня 1552 і не пазней за 13 студзеня 1553 |
| Месца нараджэння | Лондан, Англія |
| Дата смерці | 13 (23) студзеня 1599[1][2][…] |
| Месца смерці | Лондан |
| Пахаванне | |
| Грамадзянства |
|
| Жонка | Machabyas Childe[d] і Elizabeth Boyle[d] |
| Альма-матар | |
| Прафесійная дзейнасць | |
| Род дзейнасці | паэт |
| Мова твораў | англійская |
| Подпіс |
|
Э́дмунд Спе́нсер (англ. Edmund Spenser; к. 1552 — 13 студзеня 1599, Лондан) — англійскі паэт, сучаснік Шэкспіра.
Дакладная дата нараджэння невядомая. Сын суконшчыка. Атрымаў адукацыю ў Кембрыджы. Некаторы час працаваў сакратаром у розных вяльможаў. У 1579—1580 Спенсер служыў у англійскім войску і ва ўзнагароду ў 1587 г. атрымаў ірландскі маёнтак, які дазволіў яму заняцца літаратурнай дзейнасцю. Вядомыя творы: «Каралева фей» (1596, незавершаная алегорыя хрысціянскіх дабрадзейнасцей), элегія «Дафнаіда» (1590), збор вершаў «Скаргі» (1591), паэмы «Праталаміён» (1596) і «Чатыры гімны» (1596). Стваральнік так званай спэнсеравае страфы, дзевяцірадкоўя, якім пазней пісалі Байран, Шэлі і Кітс. Ірландскае паўстанне 1598 года вымусіла яго пакінуць маёнтак і перабрацца ў Лондан, дзе ён і памёр.
Зноскі
- ↑ A. Kent Hieatt Edmund Spenser // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Edmund Spenser // Internet Speculative Fiction Database — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Эдмунд Спенсер
