Эдуард Міхайлавіч Вараб’ёў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Эдуард Міхайлавіч Вараб’ёў
Дата нараджэння 27 жніўня 1934(1934-08-27) (85 гадоў)
Месца нараджэння
Род дзейнасці сістэмны інжынер
Месца працы
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды і прэміі
Дзяржаўная прэмія СССР

Эдуард Міхайлавіч Вараб’ёў (нар. 27 жніўня 1934 г., сяло Шпакоўскае, Стаўрапольскі край, Расія) — савецкі і беларускі вучоны, сістэматэхнік. Доктар навук, прафесар, акадэмік Міжнароднай акадэміі інфармацыйных тэхналогій. Лаўрэат дзяржаўнай прэміі СССР (1977[1]), прэміі Міністэрства прамысловасці РБ у галіне навукі і тэхнікі (1999[2]).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 27 жніўня 1934 г. у сяле Шпакоўскае, Стаўрапольскага края, Расіі. У 1957 г. скончыў радыётэхнічны факультэт Таганрогскага радыётэхнічнага Інстытута[3]. З 1957 г. па пачатак 2000-х гг. працаваў ў НВА «Агат», прайшоў шлях ад інжынера да начальніка навукова-тэхнічнага аддзела, неаднаразова прызначаўся галоўным канструктарам ствараемых сістэм спецыяльнага прызначэння. У 2001 г. быў галоўным спецыялістам УП НДІ Сродкаў аўтаматызацыі ДНВА «Агат»[4]. Асноўнай распрацоўкай Э. М. Вараб’ёва з’яўляецца праграміруемы тэхнічны кантролер аўтаматызіраваных сістэм кіравання, які ўжывалі як у абароннай прамысловасці, так і ў сістэмах кіравання вулічным рухам[5].

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар больш за 100 навуковых прац, у тым ліку каля 20 аўтарскіх пасведчанняў на вынаходніцтвы і патэнтаў[6].

Публікацыі з удзелам Э. М. Вараб’ёва[правіць | правіць зыходнік]

  • Капский Д. В., Воробьев Э. М., Врубель Ю. А. Автоматизированные системы управления дорожным движением. Учебное пособие.
  • ЭМ Воробьев, ДВ Капский, ЮИ Мосиенко. Автоматизированные системы управления дорожным движением. Минск: ОАО ТРОНТПРИНТ. 2005
  • Воробьев Э. М. АСУ дорожным движением (Монография) Мн.:УП НИИСА, 2005. — 88с

Зноскі

  1. Паводле мемуараў Э. Вараб’ёва: Пастанова Савміна СССР № 06152 ад 3.11.1977, гл.: Эдуард Воробьев. Известный и неизвестный. // Блог Андрэя Берастоўскага
  2. Паводле мемуараў Э. Вараб’ёва. Гл.: Эдуард Воробьев. Известный и неизвестный. // Блог Андрэя Берастоўскага
  3. Энциклопедия ТРТУ. Список выпускников ТРТУ1956 — 2001, с.274
  4. Паводле: Воробьев Эдуард Міхайлович//Кто есть кто в Республике Беларусь. 2001, т.1, Наука, образование. Под ред. И. В. Чекалова — Мн.: Энциклопедикс. 2001—220 с., с.34
  5. Паводле мемуараў Э. Вараб’ёва. Гл.: Эдуард Воробьев. Известный и неизвестный. // Блог Андрэя Берастоўскага
  6. Паводле: Воробьев Эдуард Міхайлович//Кто есть кто в Республике Беларусь. 2001, т.1, Наука, образование. Под ред. И. В. Чекалова — Мн.: Энциклопедикс. 2001—220 с., с.34