Электравымяральнік (прадпрыемства)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Віцебскае вытворчае аб'яднанне "Электравымяральнік" — прадпрыемства, створана ў 1947 г. у Віцебску як завод бытавых прылад (размяшчаўся ў будынках былой Віцебскай акулярнай фабрыкі, якая дзейнічала ў 1892-1941 гг.). 3 1952 г. завод электравымяральных прылад, з 1985 г. галаўное прадпрыемства вытворчага аб'яднання «Электравымяральнік», з 1986 г. Віцебскае вытворчае аб'яднанне «Электравымяральнік» (уваходзяць малое прадпрыемства «Дакладная прылада» і ліцейная вытворчасць).

Першая партыя электравымяральных прыбораў, якую выпусціў завод, паслужыла нараджэнню ў рэспубліцы новай галіны народнай гаспадаркі – прыборабудавання.

Упершыню ў былым СССР (1966-1969 гг.) Віцебскі завод электравымяральных прыбораў асвоіў выпуск электрычных прыстасаванняў – вымяральных пераўтваральнікаў электрычных велічынь, затым вымяральных узмацняльнікаў. З 1985 года – гэта галоўнае прадпрыемства вытворчага аб’яднання “Электравымяральнік”.

Дзейнічаюць цэхі: пластмас, ліцця каляровых металаў, штамповачны, намотачны, пакрыццяў, зборачныя, рамонтна-механічны, энергетычны, вытворчасці станцыі тэхнічнага абслугоўвання.

Асноўная прадукцыя: шчытавыя малагабарытныя прылады для вымярэння сілы току, напружання, частаты, магутнасці і іншых параметраў у ланцугах пастаяннага і пераменнага току; электронныя вымяральныя пераўтваральнікі і ўзмацняльнікі для сістэм цэнтральнага кантролю і аўтаматызаванага кіравання тэхналагічнымі працэсамі ў энергетыцы і прамысловасці; прылады ўліку электра- і цеплаэнергіі, расходамеры і інш.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Віцебскае вытворчае аб’яднанне "Электравымяральнік" // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г.П. Пашкоў [і інш.]. - Мн., 1997. - Т. 4.- С. 214.
  • Віцебскае вытворчае аб’яднанне "Электравымяральнік" // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Віцебска : у 2 кн. / рэдкал.: Г.П. Пашкоў [і інш.] ; склад. А.І. Мацяюн ; маст. Э.Э. Жакевіч. - Мн., 2003. - Кн. 2. - С. 454.