Перайсці да зместу

Эльмер Нікландэр

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лёгкая атлетыка
Эльмер Нікландэр
Эльмер Нікландэр у 1912 годзе
Эльмер Нікландэр у 1912 годзе
Агульная інфармацыя
Пол мужчынскі пол[1][2]
Мянушкі «Гармата з Ойты»
Спецыялізацыя кіданне дыска
Нарадзіўся 19 студзеня 1890(1890-01-19)
Хаўс’ярві, Расійская імперыя
Памёр 12 лістапада 1942(1942-11-12) (52 гады)
Хельсінкі, Фінляндыя
Грамадзянства  Фінляндыя
Рост 185 см
Вага 79 кг
Асабістыя рэкорды
Ядро 14 м 86 см
Дыск 47 м 18 см
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Эльмер Нікландэр (фінск.: Elmer Niklander; 19 студзеня 1890 — 12 лістапада 1942) — фінскі пажарны і лёгкаатлет, алімпійскі чэмпіён.

Эльмер Нікландэр нарадзіўся ў 1890 годзе ў абшчыне Хаўс'ярві. У 1908 годзе прыняў удзел у Алімпійскіх гульнях у Лондане, дзе выступіў у штурханні ядра, кіданні дыска і кіданні дыска ў грэчаскім стылі, але не заваяваў медалёў.

У 1912 годзе, на Алімпійскіх гульнях у Стакгольме, выступаючы за фінскую каманду заваяваў сярэбраны медаль у кіданні дыска правай і левай рукамі і бронзавы — у штурханні ядра правай і левай рукамі (у залік ішоў лепшы вынік).

Пасля здабыцця Фінляндыяй незалежнасці Эльмер Нікландэр выступаў ужо за незалежную Фінляндыю. У 1920 годзе на Алімпійскіх гульнях у Антверпене ён стаў чэмпіёнам у кіданні дыска і заваяваў сярэбраны медаль у штурханні ядра, але ў 1924 годзе на Алімпійскіх гульнях у Парыжы быў у гэтых дысцыплінах ўжо 7-м і 6-м адпаведна.

Зноскі

  1. BiographySampo Праверана 23 сакавіка 2021.
  2. Kansallisbiografia / пад рэд. M. KlingeSuomalaisen Kirjallisuuden Seura, Suomen Historiallinen Seura. — ISSN 1799-4349 Праверана 28 лютага 2021.