Эмбрыялогія
Выгляд


Эмбрыялогія (ад старажытнагрэчаскага ἔμβρυον, зародак, «эмбрыён»; і-λογία,- логія) — навука, якая вывучае развіццё зародка. Зародкам завецца кожны арганізм на ранніх стадыях развіцця да нараджэння, або, у выпадку раслін, да моманту прарастання.
Эмбрыялогія вывучае наступныя працэсы развіцця жывых арганізмаў: гаметагенез, апладненне і ўтварэнне зіготы, драбненне зіготы, працэсы дыферэнцыявання тканак, працэсы закладкі і развіцця органаў (органагенез), морфагенез, рэгенерацыю. З эмбрыялогіяй цесна звязана гісторыя эмбрыялогіі. Цікавасць да пытанняў эмбрыялогіі адзначаецца ў старажытнаіндыйскай і старажытнагрэчаскай філасофіі.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]У артыкуле або раздзеле ёсць спіс крыніц або спасылак, але крыніцы асобных сцвярждэнняў няясныя праз неўжыванне зносак. |
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская эмбрыялагічная наменклатура / А. С. Леанцюк [і інш.]. — Мінск: МДМІ, 1991. — 118 с.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Эмбрыялогія