Эмпарыйскі дзяржаўны ўніверсітэт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Эмпарыйскі дзяржаўны ўніверсітэт
англ.: Emporia State University
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва англ.: Emporia State University
Заснаваны 1863
Студэнты 5 828[1] і 4 023[2]
Размяшчэнне Эмпорыя, Канзас, ЗША
Сайт emporia.edu
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Эмпарыйскі дзяржаўны ўніверсітэт (англ.: Emporia State University) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Эмпорыя ў штаце Канзас, ЗША.

Агульная характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Заснаваны ў сакавіку 1863 года як Канзасская дзяржаўная нармальная школа, ўніверсітэт з'яўляецца трэцім па велічыні дзяржаўным універсітэтам у штаце Канзас. У 2020 годзе ўніверсітэт апынуўся на 95-м месцы ў спісе лепшых рэгіянальных універсітэтаў ЗША і на 24-м месцы ў спісе лепшых дзяржаўных рэгіянальных універсітэтаў на Сярэднім Захадзе.

Структура[правіць | правіць зыходнік]

  • Каледж настаўнікаў
  • Школа бізнесу і тэхналогій
  • Школа бібліятэказнаўства і інфармацыйнага менеджменту
  • Школа гуманітарных і сацыяльных навук
  • Школа прыродазнаўчых навук і матэматыкі
  • Школа выяўленчага і выканальніцкага мастацтва
  • Школа прыкладных навук аб здароўі
  • Інстытут міждысцыплінарных студый
  • Ганаровы каледж
  • Школа аспірантуры

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]