Эміль Вярэ
Эміль Вярэ | |
---|---|
Eemeli (Emil) Ernst Väre | |
| |
Агульная інфармацыя | |
Пол | мужчынскі пол[1][2] |
Поўнае імя | Эмелі (Эміль) Эрнст Вярэ |
Спецыялізацыя | спартыўная барацьба[d] |
Нарадзіўся |
28 верасня 1885 Кяркёля, Расійская імперыя |
Памёр |
31 студзеня 1974 (88 гадоў) Кяркёля, Фінляндыя |
Грамадзянства | Фінляндыя |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Эмелі (Эміль) Эрнст Вярэ (фінск.: Eemeli (Emil) Ernst Väre; 28 верасня 1885 — 31 студзеня 1974) — вядомы фінскі барэц грэка-рымскага стылю, алімпійскі чэмпіён і чэмпіён свету.
Эміль Вярэ нарадзіўся ў 1885 годзе ў абшчыне Кяркеля. У 1909 годзе выйграў чэмпіянат Фінляндыі, у 1910 годзе заняў на ім трэцяе месца, у 1911 годзе зноў стаў чэмпіёнам Фінляндыі. У 1911 годзе ў Хельсінкі прайшоў чэмпіянат свету па барацьбе, і Эміль Вярэ заняў на ім першае месца ў сваёй вагавой катэгорыі. У 1912 годзе ён заваяваў залатыя медалі Алімпійскіх гульняў у Стакгольме і неафіцыйнага чэмпіянату Еўропы ў Будапешце.
Пасля здабыцця Фінляндыяй незалежнасці Эміль Вярэ, прадстаўляючы ужо дзяржаву Фінляндыя, у 1920 годзе на Алімпійскіх гульнях у Антверпене зноў заваяваў залаты алімпійскі медаль.
Зноскі
- ↑ BiographySampo Праверана 23 сакавіка 2021.
- ↑ Kansallisbiografia / пад рэд. M. Klinge — Suomalaisen Kirjallisuuden Seura, Suomen Historiallinen Seura. — ISSN 1799-4349 Праверана 28 лютага 2021.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Эміль Вярэ — алімпійская статыстыка на сайце Sports-Reference.com (англ.)
- Нарадзіліся 28 верасня
- Нарадзіліся ў 1885 годзе
- Асобы
- Нарадзіліся ў Кяркёлі
- Памерлі 31 студзеня
- Памерлі ў 1974 годзе
- Памерлі ў Кяркёлі
- Спартсмены паводле алфавіта
- Алімпійскія чэмпіёны ад Фінляндыі
- Алімпійскія чэмпіёны па барацьбе
- Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 1912 года
- Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 1920 года
- Барцы на летніх Алімпійскіх гульнях 1912 года
- Барцы на летніх Алімпійскіх гульнях 1920 года
- Барцы Фінляндыі