Энтазіс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Энтазіс карынфскай калоны

Энта́зіс (ад грэч. ἔντασις — напружанне) — плаўнае змяненне дыяметра сячэння калоны ўздоўж падоўжнай восі ад максімальнага ў межах ніжняй траціны ствала да мінімальнага ў завяршэнні. Прымяняўся для стварэння зрокавага эфекту напружанасці і зняцця ілюзіі ўвагнутасці ствала калоны (фуста). Разам з курватурай з’яўляецца адным з галоўных выразных прыёмаў, што выкарыстоўваюцца ў класічнай ордарнай архітэктуры.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]