Эрмітажныя каты

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Эрміта́жныя каты́каты, якіх афіцыйна трымаюць на тэрыторыі пецярбургскага Зімняга палаца з часоў, калі ён быў пабудаваны, з мэтай прадухілення інтэнсіўнага размнажэння пацукоў і мышэй у Эрмітажы. Паводле словаў дырэктару музея Міхаіла Піятроўскага, «каты — легенда эрмітажнага жыцця і яго неад’емная частка»[1], а «інтэрв'ю і здымкі пра катоў, не радзейшыя, чым пра Рэмбранта»[2].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Лічыцца, што гісторыя эрмітажных катоў пачынаецца з прывезенага з Нідэрландаў Пятром I ката па мянушцы Васіль, якога пасялілі ў драўляным Зімнім палацы[3][4]. Паводле іншай версіі, Пётр узяў Васіля ў 1724 годзе з дому галандскага купца, які гандляваў на Валагодчыне[5].

У XVIII стагоддзі ў Зімнім палацы распладзілася вялікая колькасць мышэй і пацукоў, якія наносілі істотную шкоду будынку. Паводле падання, да імператрыцы Лізаветы Пятроўны дайшлі чуткі, што ў Казані, дзякуючы катам, не засталося грызуноў. У 1745 годзе яна загадала даслаць з Казані да двара 30 найлепшых катоў[6]. Заснавальніца Эрмітажа імператрыца Кацярына II катоў не любіла, але пакінула іх у палацы і надала ім статус «ахоўнікаў карцінных галерэй»[7].

Каты жылі ў палацы і ў XIX—XX стагоддзях. Падчас блакады Ленінграда ўсе каты загінулі, а Зімні літаральна кішэў пацукамі[8]. Пасля вайны ў Ленінград з Омска, Цюмені і Іркуцка было завезена 5 тысяч катоў, і неўзабаве пацукі зніклі[9].

У наш час кожны эрмітажны кот мае асабісты пашпарт, ветэрынарную картку і афіцыйна лічыцца кваліфікаваным спецыялістам па ачыстцы музейных сутарэнняў ад пацукоў[10]. Катоў трымаюць у добрых умовах. Пры музеі існуе Клуб сяброў катоў Эрмітажа, а штовясну музей ладзіць «Дзень эрмітажнага ката».

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. 21 апреля 2012 — День эрмитажного кота (руск.) 
  2. Фомина, М., Каралис, Д. «К 250-летию откроем всё»: [Беседа с М. Пиотровским] // Литературная газета. — 2014. — 19 февраля. — № 7 (6450). (руск.) 
  3. В Петербурге отмечают День эрмитажного кота(руск.) 
  4. Эрмитажные домовые оставили 1600 записей в «Книге учёта музейных котов» (руск.) 
  5. Музей кошки в Петербурге восстанавливает родословную кота Петра Великого (руск.) 
  6. Соколов-Митрич, Д. «Мяу» особого назначения // Русский репортёр. — 23 сентября 2008. — № 36 (66).(руск.) 
  7. День Эрмитажного кота. Музеи России (24 мая 2014). — Российская сеть культурного наследия. (руск.) 
  8. Чернышёв, С. Хранители национальных сокровищ: Коты Эрмитажа охраняют культурное наследие России // Российские вести : газета. — М., 2012. — 25—31 июля. — № (21) 2096.(руск.) 
  9. Хвостатые герои. От грызунов блокадный Ленинград спасли кошки // Аргументы и факты : газета. — 2014. — 28 февраля. (руск.) 
  10. Зорина, А. «Эрмитажные коты» // Секретные материалы 20 века : журнал. — 2011. — № 13 (166).(руск.) 

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]