Эрнст I Гогенлоэ-Лангенбургскі
Эрнст I Гогенлоэ-Лангенбургскі | ||||
---|---|---|---|---|
ням.: Ernst I. zu Hohenlohe-Langenburg | ||||
| ||||
|
||||
|
||||
Нараджэнне |
7 мая 1794[1]
|
|||
Смерць |
12 красавіка 1860[1] (65 гадоў) |
|||
Месца пахавання | ||||
Род | House of Hohenlohe-Langenburg[d] | |||
Імя пры нараджэнні | ням.: Ernst Christian Karl zu Hohenlohe-Langenburg | |||
Бацька | Charles Louis, 3rd Prince of Hohenlohe-Langenburg[d] | |||
Маці | Countess Amalie Henriette of Solms-Baruth[d] | |||
Жонка | Феадора Лейнінгенская[d][4] | |||
Дзеці | Карл, Эліза Адэлаіда Вікторыя, Герман, Віктар Фердынанд Франц, Адэльгейда, Феадора | |||
Адукацыя | ||||
Званне | генерал | |||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Эрнст I Гогенлоэ-Лангенбургскі (ням.: Ernst I. zu Hohenlohe-Langenburg; 7 мая 1794, Лангенбург — 12 красавіка 1860, Бадэн-Бадэн) — чацвёрты князь дому Гогенлоэ-Лангенбург.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Эрнст Крысціян Карл Гогенлоэ-Лангенбургскі — старэйшы сын князя Карла Людвіга Гогенлоэ-Лангенбургскага і яго жонкі графіні Амаліі Генрыэты Сольмс-Баруцкай (1768—1847).
Эрнст правучыўся тры гады ў Цюбінгенскім і Гайдэльбергскім універсітэтах, затым паступіў на службу ў вюртэмбергскую армію. У 1819 годзе стаў дэпутатам вюртэмбергскага саслоўнага сходу. Слабое здароўе вымусіла Эрнста адмовіцца ад актыўнай грамадскай дзейнасці. Памёр падчас знаходжання ў Бадэн-Бадэне і быў пахаваны ў Лангенбургу.
Нашчадкі
[правіць | правіць зыходнік]18 лютага 1828 года Эрнст Гогенлоэ-Лангенбургскі ажаніўся ў Кенсінгтонскім палацы з прынцэсай Феадорай Лайнінгенскай, адзінай дачкой Эміха Карла Лайнінгенскага і яго другой жонкі прынцэсы Вікторыі Саксен-Кобург-Заальфельдскай, старэйшай сястры ад адной маці каралевы Вялікабрытаніі Вікторыі.
У шлюбе з Феадорай Лайнінгенскай нарадзіліся:
- Карл (1829—1907), у марганатычным шлюбе з Марыяй Гратволь (1837—1901), баранесай Бронскай;
- Эліза Адэлаіда Вікторыя (1830—1850);
- Герман (1832—1913), у шлюбе з прынцэсай Леапальдзінай Бадэнскай;
- Віктар Фердынанд Франц (1833—1891), у марганатычным шлюбе з лэдзі Лаурай Вільгельмінай Сеймур, графіняй Глайхенскай;
- Адэльгейда, замужам за Фрыдрыхам VIII Шлезвіг-Гальштэйнскім;
- Феадора (1839—1872), замужам за Георгам II Саксен-Мейнінгенскім
Зноскі
- ↑ а б Lundy D. R. Ernst Christian Carl IV Fürst zu Hohenlohe-Langenburg // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #137601166 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #137601166 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
- ↑ (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Эрнст I Гогенлоэ-Лангенбургскі
- gen.heinz-wember.de
- Нарадзіліся 7 мая
- Нарадзіліся ў 1794 годзе
- Нарадзіліся ў Бадэн-Вюртэмбергу
- Памерлі 12 красавіка
- Памерлі ў 1860 годзе
- Памерлі ў Бадэн-Бадэне
- Пахаваныя ў Бадэн-Вюртэмбергу
- Выпускнікі Цюбінгенскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Гайдэльбергскага ўніверсітэта
- Асобы
- Князі Гогенлоэ-Лангенбурга
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Вюртэмбергскай кароны
- Пахаваныя ў Лангенбургу