Эрэшкігаль
| Эрэшкігаль | |
|---|---|
| Вавілонская выява Эрэшкігаль (па іншай версіі - Інаны) | |
| Багіня падземнага свету | |
| Міфалогія | Шумера-акадская |
| Пол | жанчына[1] |
| Бацька | Ану |
| Браты і сёстры | Інана і Іштар[2] |
| Муж | Нергал |
| Дзеці | Namtar[d] |
| У іншых культурах | Алат |
Эрэшкігаль (літаральна: «Вялікая гаспадыня Падзямелля») — багіня, гаспадыня падземнага свету нябожчыкаў у шумера-акадскай міфалогіі, старэйшая сястра багіні Інаны, жонка бога Нергала. Валадарыць сям’ю багамі-анунакамі, судзямі нябожчыкаў.
Вобраз Эрэшкігаль у «Зыходжанні Інаны»
[правіць | правіць зыходнік]Галоўная крыніца міфічнага вобразу Эрышкігаль — шумерскі рэлігійны гімн «Зыходжанне Інаны». Калі Інана трапляе ў падземны свет, Эрэшкігаль кідае на яе погляд смерці і такім чынам ператварае ў нябожчыцу. Цела Інаны вешаюць на крук. Але з-за гэтага на зямлі спыняецца ўзнаўленне жыцця, і Эрэшкігаль вымушана пакутваць у родах. Багі абяцаюць дапамагчы гаспадыне свету нябожчыкаў, калі тая верне ім цела Інаны. Эрэшкігаль пагаджаецца.
Гімн дазваляе меркаваць, што ў шумерскай міфалогіі, Эрэшкігаль першапачаткова ўвасабляла неўрадлівую зімовую пару і таму супрацьпастаўлялася Інане. Толькі пазней стала ўвасабляць падземны свет.
Эрэшкігаль і Нергал
[правіць | правіць зыходнік]Эрэшкігаль часцяком малявалася як адзінаўладная гаспадыня падземнага свету. Ёй таксама прыпісваўся шлюб з некалькімі багамі. Але найбольш вядомым яе мужам быў бог спёкі Нергал. У пазнейшай версіі міфа, Нергал быў пасланы іншымі багамі, каб пакараць Эрэшкігаль за дзёрзкасць. Ён перамагае яе і збіраецца забіць, але багіня просіць літасці. Нергал захоўвае ёй жыццё і ператвараецца ў яе мужа і валадара свету мёртвых.
Шанаванне
[правіць | правіць зыходнік]Галоўны цэнтр шанавання Эрэшкігаль знаходзіўся ў месапатамскім горадзе Куфе.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Gods, Demons and Symbols of Ancient Mesopotamia by Jeremy Black and Anthony Green (ISBN 0-292-70794-0)
- The Gilgamesh Epic and Old Testament Parallels by Alexander Heidel (ISBN 0-226-32398-6)
- Inanna: Queen of Heaven and Earth" by Diane Wolkenstein and Samuel Noah Kramer (ISBN 0-06-090854-8)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Зыходжанне Інаны Архівавана 12 мая 2012.
- Нергал і Эрэшкігаль
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #1223949230 // Gemeinsame Normdatei — 2012—2016. Праверана 1 жніўня 2022.
- ↑ Catalog of the German National Library Праверана 8 верасня 2022.