Эскадрон літоўскіх татар
Эскадрон літоўскіх татар | |
---|---|
Краіна | |
Уваходзіць у | Імператарская гвардыя[d] |
Тып | воінскае фарміраванне |
Дыслакацыя |
Эскадрон літоўскіх татар — аддзел лёгкай кавалерыі Корпуса літоўскіх войскаў Польскага войска Генеральнай Канфедэрацыі Польскага Каралеўства (ГКПК) у 1812 годзе. Створаны французамі, як атрад лёгкай кавалерыі; па сваім узбраенні, тактыцы і кіраванні быў падобны на рускую казацкую кавалерыю.
Гісторыя эскадрона
[правіць | правіць зыходнік]8 кастрычніка 1812 года генерал-губернатар літоўскіх дэпартаментаў Дзірк ван Хогендарп зацвердзіў стварэнне двуротнага эскадрона з літоўскіх татар. Эскадрон павінен быў складацца з 246 чалавек (12 афіцэраў).
У першапачатковых планах літоўскага генерал-губернатара Хогендарпа на жнівень 1812 года было стварэнне чатырох уланскіх палкоў і двух конна-стралецкіх палкоў з рэкрутаў і добраахвотнікаў былога ВКЛ. Кожны конна-стралецкі полк павінен быў складацца з двух эскадронаў, агульная колькасць кожнага палка 981 чалавек (42 афіцэры). Літоўскія татары са сваім праектам уланскага татарскага палка (з прапановай стварыць падобны полк татары звярнуліся да французаў яшчэ ў чэрвені) у планы генерал-губернатара не ўпісваліся, пяты ўланскі полк ім быў не патрэбны. Першы конна-стралецкі полк на чале з Манюшка больш-менш актыўна папаўняўся добраахвотнікамі, з камплектаваннем другога конна-егерскага палка з’явіліся цяжкасці. 29 верасня Напалеон запатрабаваў замест другога конна-стралецкага палка стварыць «Эскадрон літоўскіх татар» (эскадрон- польскіх казакаў) - аддзел лёгкай кавалерыі падобны на падраздзяленні рускіх казакаў.
Фарміраваннем падраздзялення кіравалі маёр 8-га ўланскага палка Княства Варшаўскага Азюлевіч і ветэран польскіх легіёнаў маёр Мустафа Мурза Ахматовіч.
Колькасць эскадрона на 1 снежня склала 127 салдат і афіцэраў.
З 10 па 12 снежня 1812 года эскадрон прыняў удзел у абароне Вільні, дзе страціў забітымі і параненымі каля 80% асабістага складу.
13 лютага 1813 года падраздзяленне ўдзельнічала ў сутычцы пры Калішы. Эскадрон сыходзіць у Познань.
У сакавіку загадам герцага Істрыйскага рэшткі падраздзялення былі ўключаны ў склад 3-га ўланскага гвардзейскага палка.
11 красавіка 1813 года ў Фрайбургу Напалеон сваім дэкрэтам уключыў татар у склад 1-га эскадрона Першага гвардзейскага палка лёгкай кавалерыі Красіньскага. Роту ўзначальваў капітан Султан Улан. У падраздзяленні 18 чалавек.
У Фрайбургу рота папаўняецца навабранцамі. Колькасць падраздзялення павялічваецца да паўсотні.
Пасля бітваў Саксонскай кампаніі пры Люцене, Бауцене, Вуршэне, Дрэздэне, Лейпцыгу, Ханаў колькасць роты на 11 ліпеня 1813 года склала 26 чалавек.
9 снежня 1813 года татары былі пераведзены ў 3-й полк выведнікаў Імператарскай гвардыі і прынялі ўдзел у бітвах Французскай кампаніі. Пасля завяршэння баёў у шэрагу засталося каля 14 чалавек.
Строй вершнікаў
[правіць | правіць зыходнік]Пакуль у архівах не знойдзена афіцыйных распараджэнняў ці інструкцый, па якіх шылі абмундзіраванне для эскадрона літоўскіх татар у 1812—1814 гадах. Захаваліся малюнкі з 19 стагоддзя з выявай кавалерыстаў з гэтага падраздзялення (3 малюнкі). У музеях і прыватных калекцыях маюцца кальбакі (3 штукі), якія адносяць да падраздзялення літоўскіх татар.
Малюнкі 19 ст, мастакі:
- Carl Vernet, 1821 год.
- Акварэль з «Album du bourgeois de Freiberg». 19 ст. Да малюнка — подпіс: Польскі татарын-гвардзеец. 1813.
- Татары-гвардзейцы. Мастак Gembarzewski. 1896 год.
Зброя
[правіць | правіць зыходнік]Зброя як у палках уланаў. Шабля, піка, 2 пісталеты ў ольстрах на сядле. Асноўнае адрозненне паміж уланскімі палкамі і эскадронам татар у тым, што першыя кіраваліся на поле сігналамі трубы, а татары — бунчуком, як гэта было ў рускіх казакаў і мамлюкаў Напалеона.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]- 17-ы літоўскі ўланскі полк
- 18-ы літоўскі ўланскі полк
- 19-ы літоўскі ўланскі полк
- 20-ы літоўскі ўланскі полк
- 21-ы літоўскі конна-стралецкі полк
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Andrzej Tomaszewicz. Wojsko Wielkiego Ksiestwa Litewskiego w roku 1812 // Nasz Czas.- 2006.-№ 18.
- Baginski W. Dawne guziki polskie.-Krakow: Naklad towarzystwa numizmatycznego, 1899.
- Bronislaw Gembarzewski. Wojsko Polskie, Ksiestwo Warszawskie 1807—1814. Warszawa, 1905, reprint wyd. Kurpisz, Poznan, 2003.
- Gaidis H.L. Napoleon’s Lithuanian Forces //LITUANUS.-1984.-Volume 30., № 1.
- Guziki. Polskie guziki wojskowe od XVI do konca XX wieku. Przewodnik dla kolekcjonerow.-Warszawa, 1999.
- Historia 17 pulku ulanow na tle wojsk litewskich 1812—1814 / Jozef Tyszkiewicz w opracowaniu Dariusza Nawrota i Andrzeja Nieuwaznego.- Gdynia: Wydawnictwo «Armagedon Books», 2004.
- John R. Elting. Napoleonic uniforms vol. I—IV, 1993.
- Les uniformes de l`Armee Francaise. / Lienhart, Humbert.-Leipzig, 1908.
- Nawrot D. Litwa I Napoleon w 1812 roky. Katowice, 2008.
- Акты Виленской археографической комиссии. Т. XXXVII. Вильна, 1912.
- Вильна в 1812 году. В память столетней годовщины Отечественной войны. Составил Ф. А. Кудринский. С факсимиле Императора Александра I, Наполеона и некоторых русских генералов. Вильна: Издание Управления Виленскаго Учебнаго Округа Типография А. Г. Сыркина, 1912.
- Вооружённые силы Литовского княжества 1812 года. Кудряшов И. Ю. Москва, 1991.
- Заходні рэгіён Беларусі ў часы напалеонаўскіх войнаў. 1805—1815 гады. / В. Швед, С. Данскіх.-Гр.: ГрДУ імя Янкі Купалы, 2006.
- Сборник Императорского Русского исторического общества. Т. 128. Петербург, 1909.
- Часовая мінская газета. 1812 год.-Мн.: Выд. В.Хурсік, 2008.
- Литовские татары на службе у французских оккупантов в 1812-13 гг.