Этэльрык (кароль Дэйры)
Этэльрык | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
англ.: Æthelric | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Эла | ||||||
Пераемнік | Этэльфрыт | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне | VI стагоддзе | ||||||
Смерць | 604 | ||||||
Бацька | Ælla of Deira[d] | ||||||
Дзеці | Осрык |
Этэльрык (англ.: Æthelric; пам. у 604[1]) — сын ці брат[1] Элы, кароль Дэйры ў 588—604 гадах.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Паходжанне Этэльрыка адназначна не ўсталявана, магчыма, ён быў братам або дзядзькам Эдвіна Святога, сына Элы Дэйрскага. Англасаксонская хроніка паведамляе, што ў 588 годзе Этэльрык змяніў Элу на прастоле Дэйры[2][заўв 1]. Беда Вялебны ў сваёй «Царкоўнай гісторыі народа англаў» гаворыць пра тое, што ў 604 годзе Дэйра была захоплена Этэльфрытам Берніцыйскім[3]. Акалічнасці гэтай анексіі незразумелыя, і далейшы лёс Этэльрыка невядомы. Магчыма, ён быў забіты падчас гэтай вайны з Берніцыяй[4][заўв 2]. Для таго, каб узаконіць сваю ўладу над Дэйрам, Этэльфрыт у тым жа годзе жаніўся з Ахай, дачкой Элы. Яе брат, Эдвін, у якога былі свае прэтэнзіі на трон, бег з краіны ў Гвінед да караля Іяга[заўв 3]. Пасля Этэльфрыт прыклаў вялікія высілкі для таго, каб ліквідаваць свайго суперніка.
У Этэльрыка было некалькі сыноў, у тым ліку і Осрык, але, у адрозненне ад свайго стрыечнага брата Эдвіна, яны знаходзіліся ў выгнанні ў Ірландыі. Пасля смерці Эдвіна Осрык вярнуўся на радзіму, дзе быў абраны каралём, але змог замацавацца толькі ў Дэйры, такім чынам вярнуўшы сабе прастол бацькі, а каралём Берніцыі стаў Энфрыт, старэйшы сын Этэльфрыта[6].
Заўвагі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Верагодна Этэльрык змяніў свайго брата з-за маленства свайго пляменніка ці пасля забойства Элы, таму што сам быў у гэтым замяшаны.
- ↑ Некаторыя крыніцы і даследаванні называюць і іншыя даты кіравання Этэльрыка (588—593[5] і 599—604). Прыхільнікі першай версіі, верагодна, лічаць, што Дэйра была заваявана Этэльфрытам адразу пасля яго прыходу да ўлады ў Берніцыі. Адносна другой існуе меркаванне, што праз некаторы час пасля захопу Дэйры Этэльфрыт пасадзіў на яе трон залежнага ад сябе караля-васала, а потым зрынуў яго, магчыма, з-за яго непадпарадкавання.
- ↑ Некаторыя гісторыкі лічаць, што Эдвін бег з краіны адразу пасля прыходу да ўлады Этэльрыка.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Rollason 2003, p. 7.
- ↑ Англасаксонская хроніка, 588
- ↑ Беда Вялебны. «Царкоўная гісторыя народа англаў» I, 34
- ↑ Higham 1993, p. 111.
- ↑ Англасаксонская хроніка, 593
- ↑ Беда Вялебны. «Царкоўная гісторыя народа англаў» III, 1
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Bassett Steven. The Origins of Anglo-Saxon Kingdoms. — Illustrated edition. — Leicester: Leicester University Press, 1989. — 300 p. — ISBN 0718513177.
- Campbell James. The Anglo-Saxons. — First Edition. — London: Phaidon Press, 1982. — 272 p. — ISBN 0714821497.
- Higham Nick. The Kingdom of Northumbria AD 350–1100. — First edition. — Stroud: Sutton Publishing Ltd, 1993. — 320 p. — ISBN 0862997305.
- Kirby D. P. The Earliest English Kings. — Revised edition. — London: Routledge, 2000. — 284 p. — ISBN 0415242118.
- Rollason David. Northumbria, 500-1100: Creation and Destruction of a Kingdom. — Cambridge: Cambridge University Press, 2003. — 339 p. — ISBN 0521813352.
- Stenton Frank. Anglo-Saxon England. — Third edition. — Oxford: Oxford University Press, 1971. — 812 p. — ISBN 0198217161.
- Yorke Barbara. Kings and Kingdoms of Early Anglo-Saxon England. — New edition. — London: Routledge, 1990. — 218 p. — ISBN 041516639X.