Перайсці да зместу

Анексія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Ане́ксія[1] (ад лац.: ad і nexus — да і злучэнне) — афіцыйнае далучэнне дзяржавай усёй ці часткі тэрыторыі іншай дзяржавы ў аднабаковым парадку. Па міжнароднаму праву анексія — адзін з відаў агрэсіі і ў наш час цягне міжнародна-прававую адказнасць.

Як адзначае Ленін, у паняцце анексіі ўваходзяць звычайна 1) паняцце гвалту (гвалтоўнае далучэнне); 2) паняцце чужанацыянальнага прыгнёту (далучэнне «чужой» вобласці і т.п.) і — часам — 3) паняцце парушэння status quo[2].

Анексію варта адрозніваць ад акупацыі, якая не цягне за сабой змены юрыдычнай прыналежнасці тэрыторыі. Так, напрыклад, Боснія і Герцагавіна, якая знаходзілася пад акупацыяй Аўстра-Венгрыі з 1878 года, была анексавана ёю толькі ў 1908 годзе, а да таго лічылася фармальна тэрыторыяй Асманскай імперыі.

У XX стагоддзі ў сувязі з развіццём міжнароднага права анексія часцей за ўсё мае форму не аднабаковага абвяшчэння далучэння тэрыторыі, а паступовага ўключэння рэгіёну ў сферу ўплыву дзяржавы, акупацыю, фармаванне часовага ўраду і правядзенне плебісцыту, пасля якога аб’яўляецца пра рэалізацыю права нацыі на самавызначэнне ў рамках уключэння тэрыторыі ў склад агрэсара (Рэспубліка Гаваі ў 1898, Заходняя Беларусь у 1939, Рэспубліка Кувейт у 1990).

Прыклады анексій

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Ане́ксія паводле Баршчэўская, А. Л., Баршчэўскі, Л. П. Арфаграфічны слоўнік беларускай мовы / Аўт.-склад А. Л. Баршчэўская, Л. П. Баршчэўскі. — 2-е выд. — Мінск: Радыёла-плюс, 2011. — 560 с.
  2. Ленин В. И. Полное собрание сочинений Том 30 ИТОГИ ДИСКУССИИ О САМООПРЕДЕЛЕНИИ — Таинственная Страна Архівавана 15 студзеня 2021.