Эфіяльт (палітык)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Эфіяльт (палітык)
 
Дзейнасць: палітык, ваенны
Нараджэнне: VI стагоддзе да н.э.
Смерць: 461 да н.э.

Эфіяльт (стар.-грэч.: Ἐφιάλτης), сярэдзіна V ст. да н.э.), афінскі дзяржаўны дзеяч.

Выражаючы інтарэсы дэмакратычных колаў насельніцтва, Эфіяльт выступаў за разрыў са Спартай, за самастойную знешнюю палітыку Афін; ва ўнутранай палітыцы быў прыхільнікам далейшай дэмакратызацыі дзяржаўнага ладу і ліквідацыі палітычнага значэння апоры арыстакратыі — арэапага. У 462 г. правёў рэформу, якая абмежавала функцыі арэапагу (у распараджэнні якога засталіся толькі крымінальныя справы); большасць яго функцый была перададзена Савету пяцісот, народнаму сходу і народнаму суду (геліээ). Гэтыя пераўтварэнні выклікалі незадаволенасць арыстакратыі, і неўзабаве Эфіяльт быў па-здрадніцку забіты (461 г. да н.э.). Паплечнікам і пераемнікам палітыкі Эфіяльта быў Перыкл.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]