Юлімар Рохас

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лёгкая атлетыка
Юлімар Рохас
Агульная інфармацыя
Пол жанчына
Спецыялізацыя скачок у вышыню, скачок у даўжыню[d] і triple jump[d]
Нарадзілася 21 кастрычніка 1995(1995-10-21)[1] (28 гадоў)
Грамадзянства
Рост 192 см
Вага 72 кг
IAAF 14436431
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Юлімар Дэль Валье Рохас Радрыгес (ісп.: Yulimar Del Valle Rojas Rodríguez; нар. 21 кастрычніка 1995, Каракас) — венесуэльская лёгкаатлетка, спецыялізуецца ў трайным скачку, рэкардсменка свету. Таксама мае поспехі міжнароднага ўзроўню ў скачку ў вышыню і скачку ў даўжыню. Сярэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў 2016 года ў трайным скачку з вынікам 14,98 м. Гэты медаль стаў першым для Венесуэлы ў жаночай лёгкай атлетыцы на Алімпійскіх гульнях. Алімпійская чэмпіёнка Токіа 2020 у трайным скачку. Абнавіла алімпійскі рэкорд у першай спробе і сусветны рэкорд у апошняй, які трымаўся з 10 жніўня 1995 года. 4-разовая чэмпіёнка свету на адкрытым паветры (2017, 2019, 2022 і 2023) і трохразовая чэмпіёнка свету ў памяшканні (2016, 2018 і 2022) у трайным скачку, чэмпіёнка Паўднёвай Амерыкі 2015 года. Пераможца Паўднёваамерыканскіх гульняў 2014 года ў скачках у вышыню.

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]