Юрый Валер’евіч Булат
Мянушка | Прафесар (англ.: Professor)[1] |
---|---|
Грамадзянства | Беларусь |
Дата нараджэння | 27 лістапада 1975 (48 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Пражыванне | Мінск, Беларусь |
Вагавая катэгорыя | 71 кг |
Рост | 178 см |
Стыль | тайскі бокс, кікбоксінг |
Прафесійная кар’ера | |
Колькасць перамог | 38 |
Перамог накаўтам | 22 |
Паражэнняў | 7 |
Нічыіх | 1 |
Юрый Валер'евіч Булат (27 лістапада 1975, Мінск, БССР) — беларускі спартсмен, які выступае ў кікбоксінгу і тайскім боксе. Шматразовы чэмпіён свету, Еўропы і Беларусі[2].
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся 27 лістапада 1975 ў Мінску ў сям'і настаўнікаў. З маленства захапіўся баявымі мастацтвамі, а з 11 гадоў пачаў займацца адзінаборствамі — каратэ, рукапашным боем[3]. У 1997 годзе скончыў з чырвоным дыпломам Энергетычны факультэт Політэхнічнай акадэміі па спецыяльнасйці «інжынер-электрык»[3], у 2008 годзе Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт фізкультуры па спецыялізацыі «тайскі бокс»[3]. На яго рахунку 46 прафесійных баёў, сярод якіх 38 перамог, 7 паражэнняў, 1 нічыя і 22 накаўты. Заснавальнік і галоўны трэнер спартыўнага клуба «Булат».
Пасля завяршэння кар'еры байца перайшоў на трэнерскую працу[3]. Старэйшы трэнер Рэспубліканскага цэнтру алімпійскай падрыхтоўкі адзінаборстваў[2]. Выхаваў чэмпіёна Еўропы і свету па кікбоксінгу Івана Таўкачова, неаднаразовага чэмпіёна Еўропы і свету па кікбоксінгу і тайландскім боксе Андрэя Малчанава, чэмпіёна свету па тайландскім боксе Сяргея Краўчанку, чэмпіёна Еўропы па кікбоксінгу Віталя Цішурава, уладальнікаў кубка свету па кікбоксінгу Аляксандра Валянтовіча, Яўгена Макарава і шматлікіх іншых чэмпіёнаў і прызёраў чэмпіянатаў Рэспублікі Беларусь, Еўразіі, першынстваў свету[4].
Жанаты. Выхоўвае дзвюх дачок[2].
Спартыўныя дасягненні[правіць | правіць зыходнік]
- 5-разовы чэмпіён Рэспублікі Беларусь
- 4-разовы ўладальнік кубка Рэспублікі Беларусь
- Уладальнік кубка свету 1999 г. Мінск
- Чэмпіянат свету (WAKO) 1999, Італія, 3-е месца
- Чэмпіён Еўропы (IFMA) 2000, Украіна
- Чэмпіянат свету (IFMA) 2000, Тайланд, 3-е месца
- Чэмпіён свету (IAMTF) 2001, Тайланд
- Уладальнік кубка свету (IAMTF) 2001, Грэцыя
- Чэмпіён свету (WAKO) 2001, Югаславія
- Пераможца праф. турніру «Кубак Арбата» (WBKF) 2003 (8-ка)
- Фіналіст праф. турніру «King of the Ring» 2003, Італія
- Чэмпіён свету (WMF) 2004, Тайланд, уладальнік кубка «лепшы баец чэмпіянату свету»
- Уладальнік кубка свету (WPKA) Масква, 2004
- Фіналіст чэмпіянату свету (WMF) 2005, Thailand
- Чэмпіён свету сярод прафесіяналаў (WKN) 2005[4]
Зноскі
- ↑ Жывыя легенды: Юрась Булат
- ↑ а б в Юрый Булат. Бліжэй да зорак
- ↑ а б в г Трэнэр тайбаксёраў: У нашых венах — кроў ваяроў ВКЛ Архівавана 7 мая 2017.
- ↑ а б Трэнеры спартыўнага клуба Булат па тайскім боксе, кікбоксінгу Архівавана 30 студзеня 2016.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Афіцыйная старонка Юрыя Булата у сацыяльнай сетцы «ВКонтакте»
- ТОП-10 спартоўцаў, якія папулярызуюць беларускую мову Архівавана 6 ліпеня 2016.