Юрый Уладзіміравіч Чонка
Поўнае імя | Юрый Уладзіміравіч Чонка | ||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
31 мая 1991[1] (33 гады) |
||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Украіна | ||||||||||||||||||||||||
Рост | 170 см | ||||||||||||||||||||||||
Вага | 65 кг | ||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | ||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||||||||
Клуб | няма | ||||||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
|
Юрый Чонка (нар. 31 мая 1991) — украінскі футбаліст, паўабаронца.
Клубная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Пачынаў кар’еру ва Ужгарадзе, у 2010 годзе гуляў за аматарскі клуб «Берагвідэйк» на Закарпаччыне. У 2011 годзе трапіў у харкаўскі «Металіст», дзе гуляў за моладзевую каманду.
У сакавіку 2013 года на правах арэнды перайшоў у наваполацкі «Нафтан»[2]. У наваполацкім клубе спачатку выступаў у стартавым складзе на пазіцыі атакуючага паўабаронцы, потым звычайна стаў выхадзіць на замену. Стаў лепшым асістэнтам клуба ў сезоне (6 галявых перадач). У снежні 2013 года па заканчэнні арэнды вярнуўся ў «Металіст»[3].
У 2014 годзе выступаў за аматарскія каманды ў першынстве Закарпацкай вобласці. У лютым 2015 года перабраўся ў венгерскі клуб «Балмазуйвараш», дзе гуляў да лета. Пазней вярнуўся ў клуб «Сэўлюш», у складзе якога ў канцы 2015 года быў прызнаны найлепшым іграком чэмпіянату Закарпацкай вобласці[4].
У лютым 2020 года далучыўся да «Ужгарада» ў Другой лізе Украіны, дапамог клубу па выніках сезона 2020/21 выйсці ў Першую лігу. Пакінуў каманду ў жніўні 2021 года.
Зноскі
- ↑ Yuri Csonka // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Полузащитник "Металлиста" переехал в чемпионат Белоруссии
- ↑ Юрий Чонка вернулся в Металлист Архівавана 21 лютага 2014.
- ↑ Лучшим футболистом года на Закарпатье специалисты признали Юрия Чонка(недаступная спасылка)