Перайсці да зместу

Ютаўскі ўніверсітэт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ютаўскі ўніверсітэт
Па-англійску University of Utah
Заснаваны ў 28 лютага 1850
Тып Грамадскі
Прэзідэнт Майкл К. Янг
Месца размяшчэння

Солт-Лейк-Сіці, Юта, ЗША


42°22′34″ пн. ш. 71°06′59″ з. д.HGЯO
Кампус Гарадскі
Бакалаўраў 21,526
Магістраў і дактароў 6,685
Выкладчыкаў 2,687
Афіцыйны сайт http://www.utah.edu

Ютаўскі ўніверсітэт (англ.: University of Utah) — самая вялікая і значная вышэйшая навучальная ўстанова штата Юта, ЗША. Згодна з Шанхайскім рэйтынгам ВНУ займае 79 месца ў свеце.

Універсітэт быў створаны 28 лютага 1850 года і першапачаткова насіў назву Універсітэт Дэзерэта (англ.: University of Deseret). Універсітэт быў заснаваны Генеральнай Асамблеяй часовага штата Дэзерэт. Першым кіраўніком Універсітэта быў прызначаны Орсан Спенсе. У першыя гады існавання ўніверсітэт сутыкнуўся з вялікімі матэрыяльнымі цяжкасцямі. У сувязі з матэрыяльнымі праблемамі, а таксама ў сувязі з недахопам дастатковай колькасці абітурыентаў Універсітэт Дэзерэта быў зачынены ў 1853 годзе. Аднак ужо ў 1867 годзе Універсітэт Юты пад кіраўніцтвам Дэвіда О. Калдэра адрадзіў сваю дзейнасць.