Ютунхеймен
Выгляд
| Ютунхеймен | |
|---|---|
| нарв. Jotunheimen | |
Від на нагор'е з гары Гальхёпіген | |
| 61°38′ пн. ш. 8°18′ у. д.HGЯO | |
| Краіна | |
| Плошча | 3,5 тыс. км² |
| Найвышэйшая вяршыня | Гальхёпіген |
| Найвышэйшы пункт | 2469 м |
Ютунхеймен (нарв.: Jotunheimen) — нагор’е на поўдні Нарвегіі, на паўночны ўсход ад вярхоўяў Согне-фіёрда. Пераважныя вышыні складаюць 1500—2000 м, найвышэйшы пункт — гара Гальхёпіген (2469 м), самая высокая ў Скандынаўскіх гарах. Нагор’е складзена старажытнымі крышталічнымі пародамі (габро і дыябаз), рассечана глыбокімі далінамі. Клімат суровы, кантынентальны; сярэдняя тэмпература студзеня складае −10 °C, ліпеня — 14,5 °C; колькасць ападкаў складае 1300—2000 мм у год. У ландшафце пераважае горная тундра.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Ютунхеймен (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі