Перайсці да зместу

Юрый Уладзіслававіч Гарбінскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Ю. Гарбінскі)
Юрый Уладзіслававіч Гарбінскі
Дата нараджэння 7 сакавіка 1963(1963-03-07) (61 год)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці літаратуразнавец, гісторык
Месца працы
Навуковая ступень доктар гістарычных навук
Альма-матар

Юрый Уладзіслававіч Гарбінскі (7 сакавіка 1963, м. Камаі, Пастаўскі раён) — беларускі літаратуразнавец і гісторык.

Скончыў Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут (1984). У 1984-88 працаваў настаўнікам, у 1991-93 выкладчык Беларускага педагагічнага універсітэта. 3 1993 у Інстытуце славістыкі Польскай АН, з 1997 яго навуковы супрацоўнік. Доктар гуманітарных навук у галіне літаратуразнаўства (Варшава, 1997), доктар габілітаваны гуманітарных навук у галіне гісторыі (Ольштын 2011).

Навуковая дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Даследуе гісторыю польска-беларускіх культурных і літаратурных узаемаадносін і кантактаў (у т.л. творчасць пісьменнікаў польска-беларускага культурнага памежжа ХІХ і ХХ ст.), уплыў Усходу і Захаду на менталітэт беларусаў, гісторыю беларускага рэлігійнага руху, у т.л. і на эміграцыі. Адзін з аўтараў кнігі «Вяртання маўклівая споведзь: Творцы беларускай гісторыі ў кантэксце часу» (1994), аўтар прадмовы і каментарыяў, укладальнік анталогіі «Беларуская думка XX ст.: Філасофія, рэлігія, культура» (1998), аўтар-укладальнік кнігі «Беларускія рэлігійныя дзеячы XX ст.: Жыццярысы, мартыралогія, успаміны» (1999), аўтар (з Ю. Туронкам) і навуковы рэдактар біяграфічна-бібліяграфічнага слоўніка «Беларускі хрысціянскі рух XX ст.» (2003), аўтар манаграфіі "Беларускі рэлігійны друк на Захадзе: пэрыёдыка і графічныя друкі (1945—2005), выдадзенай у Нью Ёрку (2009).