Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт
Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт | |
---|---|
| |
Заснаваны | 1948 |
Рэктар | Наталля Яўгеньеўна Лапцева |
Краіна | |
Размяшчэнне | |
Сайт | www.mslu.by |
![]() |
Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт (МДЛУ), першапачаткова Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут замежных моў — вышэйшая навучальная ўстанова ў Мінску, заснаваная ў 1948 годзе. Размешчаны па адрасе вул. Захарава, 21.
На базе ўніверсітэта дзейнічаюць 5 прафесійных асацыяцый: Беларускія асацыяцыі выкладчыкаў англійскай, французскай і нямецкай моў, Беларуская асацыяцыя камунікатыўнай лінгвістыкі, Беларуская асацыяцыя амерыканскіх даследаванняў.
Студэнты маюць шырокія магчымасці да творчасці. Так, напрыклад, студэнцкі хор «Cantus Juventae» існуе ўжо больш за 15 гадоў. У рэпертуары — беларуская нацыянальная музыка, духоўныя песні, вядомыя творы беларускіх і замежных кампазітараў, джаз і інш. Хор выпусціў тры кампакт-дыскі са сваімі спевамі.
Некалькі гадоў існуе Французскі тэатр, які робіць пастаноўкі на французскай мове.
Ва ўніверсітэце дзейнічае таксама шэраг інфармацыйных цэнтраў (беларускай, іспанскай, турэцкай і кітайскай моў і культураў).
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут замежных моў як самастойная вышэйшая навучальная ўстанова пачаў сваю дзейнасць з 1 верасня 1948 г. У яго складзе ўваходзілі тры факультэты — англійскай, нямецкай і французскай моў. Інстытут быў створаны на базе факультэта замежных моў Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А. М. Горкага. З моманту стварэння з’яўляўся адзінай вышэйшай навучальнай установай у рэспубліцы па падрыхтоўцы настаўнікаў замежных моў для сярэдніх школ, выкладчыкаў для вышэйшых і сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў, а таксама перакладчыкаў.
У 1948/49 навучальным годзе ў інстытуце на дзённай форме навучання займаліся 364 студэнты, з якіх на факультэце англійскай мовы — 204 студэнты, нямецкай — 86 і французскай — 74. У 1949 г. у інстытуце было адкрыта завочнае аддзяленне. Да 1956 г. падрыхтоўка настаўнікаў вялася па адной спецыяльнасці. З 1 верасня 1956 г. было ўведзена пяцігадовае навучанне з мэтай падрыхтоўкі спецыялістаў па замежнай і рускай ці беларускай мовах, з 1964 г. — па дзвюх замежных мовах.
На момант стварэння інстытут размяшчаўся ў будынку школы № 13 па вул. Пушкіна, 35. Пад інтэрнаты для студэнтаў інстытута былі перададзены будынкі гарадскіх навучальных устаноў. Першы вучэбны корпус (цяпер корпус Б) быў уведзены ў строй у 1958 г., другі (корпус А) — у 1964, трэці (корпус В) — у 1966 г., корпус Г са спартыўнай і актавай заламі — 1971 г. Першы студэнцкі інтэрнат на 400 месцаў пачаў дзейнiчаць у 1957 г. (цяпер корпус Д).
З 1960 г. пры інстытуце былі арганізаваны 2-гадовыя курсы замежных моў для спецыялістаў, якая накіроўваліся на працу ў замежныя краіны (у 1994 г. ператвораны ў спецыяльны факультэт кіруючых работнікаў і спецыялістаў).
У 1962 г. адкрыта аддзяленне іспанскай мовы, на базе якога ў 1967 г. быў створаны самастойны факультэт. У 1964 г. на факультэтах англійскай, нямецкай і французскай моў сфарміраваны перакладчыцкія аддзяленні, якія з 1969 г. былі аб’яднаны ў перакладчыкі факультэт. З 1979 г. на факультэце рускай мовы для замежных грамадзян вядзецца навучанне студэнтаў з розных краін свету. З верасня 1994 г. пачаў працу факультэт заходнееўрапейскіх (англійскай, нямецкай і французскай) моў, у 2001 г. пераўтвораны ў факультэт міжкультурных камунікацый. З 2006 г. у структуру ўніверсітэта ўваходзіць лінгвагуманітарны каледж. У 2018 г. былі аб’яднаныя факультэты французскай мовы і іспанскай мовы ў факультэт раманскіх моў і створаны факультэт кітайскай мовы і культуры.
У 1993 г. Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут замежных моў пераўтвораны ў Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт.[1] У 2008 г. створаны Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі, ў 2011 — Інстытут Канфуцыя, у 2024 — адукацыйны цэнтр «Лінгвапарк МДЛУ».
Абвінавачванні ў палітычных рэпрэсіях
[правіць | правіць зыходнік]Паводле справаздачы, падрыхтаванай Польскім фондам свабоды і дэмакратыі, Наталля Баранава, рэктар універсітэта, адлічала студэнтаў за іх палітычную дзейнасць[2].
Падзеі 2020 года
[правіць | правіць зыходнік]Пасля масавых фальсіфікацый на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, жорсткага разгону акцый пратэстаў, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, студэнты ўніверсітэта ўзялі ўдзел у пратэстах 1-4 верасня. 4 верасня яны праспявалі англамоўную песню «Do You Hear The People Sing? » з фільма «Адрынутыя» ў холе навучальнай установы, трымаючы ў руках бела-чырвона-белы сцяг, у будынак уварваліся людзі ў цывільным і пачалі жорстка затрымліваць навучэнцаў[3].
9 верасня выкладчыкі МДЛУ ў адказ на жорсткія затрыманні запісалі відэазварот, у якім і падтрымалі студэнтаў і асудзілі дзеянні міліцыі і пазіцыю адміністрацыі ўніверсітэта, заклікалі прыцягнуць усіх вінаватых да адказнасці[3]. Сярод іншых у відэазвароце выступілі дацэнт Сяргей Карчыцкі, прафесары Алена Лукашанец, Вольга Судлянкова.
26 кастрычніка па закліку Святланы Ціханоўскай многія студэнты ўніверсітэта далучыліся да агульнанацыянальнай забастоўкі. Да страйку далучылася некалькі дзясяткаў выкладчыкаў і супрацоўнікаў універсітэта[4]. У гэты ж дзень у сацсетках з’явілася няпоўнае відэа, дзе дацэнт універсітэта Валерый Пішчыкаў, які паказваў сярэднія пальцы студэнтам. 27 кастрычніка Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў адлічваць усіх студэнтаў і звальняць выкладчыкаў, якія прымаюць удзел у несанкцыянаваных акцыях[5]. 29 кастрычніка з універсітэта звольнілі дацэнтку кафедры італьянскай мовы і актыўную ўдзельніцу страйкавага руху Наталлю Дуліну[6]. 30 кастрычніка ў знак салідарнасці з адлічанымі і звольненымі з універсітэта сышла прафесар Алена Лукашанец[7].
Дзеянні кіраўніцтва ўніверсітэта былі шырока асуджаныя на міжнародным узроўні[8]. У справаздачы «International Media Support », у прыватнасці, было адзначана, што «падзеі ў Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце паказваюць, як студэнты падвяргаюцца пагрозам і рэпрэсіям з боку сваіх уласных навучальных устаноў»[9].
Рэктары
[правіць | правіць зыходнік]- (1948—1961) — Міхаіл Фядотавіч Жаўрыд[10]
- (1961—1970) — Фрол Парфіравіч Шмыгаў
- (1970—1990) — Ніна Георгіеўна Краснова
- (1990—1995) — Уладзімір Васілевіч Макараў
- (1995—2020) — Наталля Пятроўна Баранава
- (з 2020) — Наталля Яўгеньеўна Лапцева
Выкладчыкі
[правіць | правіць зыходнік]Вядомыя выпускнікі
[правіць | правіць зыходнік]- Алесь Анціпенка
- Лявон Баршчэўскі
- Алена Грыцэнка
- Юрый Барысавіч Жалезка
- Зміцер Колас
- Уладзімір Колас
- Павел Латушка
- Уладзімір Макей
- Анатоль Майсеня
- Уладзімір Папковіч
- Яраслаў Раманчук
- Андрэй Саннікаў
- Уладзімір Чапега
- Вера Шпак
- Сяргей Шупа
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Пастанова № 700 Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 13 кастрычніка 1993 г. «Аб пераўтварэнні Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута замежных моў у Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт»
- ↑ Беларуская сістэма рэпрэсій. Пераследнікі і іх ахвяры = Białoruski system represji. Prześladowcy i ich ofiary / pod redakcją dr Dariusza Zalewskiego, Marka Bućko , Michała Kurkiewicza i Tomasza Pisuli. — Warszawa: Fundacja Wolność i Demokracja, 2007. — С. 41. — 72 с. Архівавана 3 снежня 2013.
- ↑ а б Выкладчыкі Лінгвістычнага ўніверсітэта запісалі зварот у падтрымку студэнтаў ВІДЭА
- ↑ Некалькі дзясяткаў выкладчыкаў і супрацоўнікаў МДЛУ далучыліся да страйку, — дацэнтка кафедры
- ↑ Лукашэнка запатрабаваў адлічваць і звальняць пратэстуючых студэнтаў, медыкаў, рабочых
- ↑ З МДЛУ звальняюць дацэнтку кафедры італьянскай мовы і актывістку забастоўкі
- ↑ В Минске задержана уволенная преподаватель МГЛУ. 30.10.2020
- ↑ 2020-10-20 Minsk State Linguistic University, Belarusian State University of Culture and Arts, Brest State Technical University (англ.). Scholars at Risk . Праверана 17 снежня 2020.
- ↑ Students in Belarus stand up against repression . International Media Support . Праверана 17 снежня 2020.
- ↑ Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 3 чэрвеня 2021. Праверана 3 чэрвеня 2021.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Мі́нскі лінгвісты́чны ўніверсітэт // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 492—493. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — С. 444. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]![]() |
Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт на Вікісховішчы |
---|
- Афіцыйны сайт МДЛУ (руск.)
- Выпускники переводческого факультета Минского иняза Архівавана 18 лютага 2009. (руск.)
- Студэнцкае жыццё МДЛУ анляйн Архівавана 21 лістапада 2015. (руск.)