Якуб Відацкі
Якуб Відацкі | |
---|---|
| |
Род | Відацкія[d] |
Бацька | Піліп Ян Відацкі[d] |
Маці | Юліяна з Пюрэцкіх[d] |
Дзеці | Эдмунд Відацкі[d] і Юльян Відацкі[d] |
Член у |
Якуб (Якаў Піліпавіч) Відацкі — дзяржаўны службовец.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Паходзіў са шляхецкага роду Відацкіх герба «Корчак». Сын Піліпа Яна Відацкага і Юліяны Пюрэцкай. Меў брата Яна, ганаровага апекуна Гродзенскай гімназіі[1].
У 1809 г. — дазорца вясковых складоў Гродзенскай губерні. У 1813 г. — прысяжны (камісар) Кобрынскага ніжняга земскага суда. У 1821 г. — кобрынскі земскі спраўнік. У 1837 г. — прысяжны Кобрынскага павятовага суда. У 1840 г. — кобрынскі павятовы суддзя[1].
Сябра масонскай ложы «Сябры чалавецтва» ў Гродне, масон 1-й ст. у 1821 годзе[1].
Валодаў 156 сялянскімі душамі ў Кобрынскім павеце[2].
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]Сын Эдмунд служыў аланецкім (Аланецкая губерня была самай паўночнай у еўрапейскай частцы Расійскай імперыі) павятовым страпчым (памочнікам пракурора па крымінальных справах) у чыне калежскага сакратара, а Юльян — у грэнадзёрскім імператара Аўстрыйскага палка паручнікам[2].
Зноскі
- ↑ а б в Швед, В. В. Відацкі Якуб (Якаў) Піліпавіч // Масоны і ложы на землях Беларусі (канец XVIII — першая чвэрць XIX ст.) : біябібліягр. слоўн.. — Гродна: ГрДУ, 2007. — 275 с. — ISBN 978-985-417-866-0.
- ↑ а б Сяргей Токць. Шляхта Гродзенскай губерні на расійскай дзяржаўнай службе ў 30-50-ыя гады ХІХ ст.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Швед, В. В. Відацкі Якуб (Якаў) Піліпавіч // Масоны і ложы на землях Беларусі (канец XVIII — першая чвэрць XIX ст.) : біябібліягр. слоўн.. — Гродна: ГрДУ, 2007. — 275 с. — ISBN 978-985-417-866-0.