Ямато-э

Ямато-э (яп.: 大和絵) — школа японскага жывапісу. Склалася ў 11-12 ст. пры імператарскай Акадэміі мастацтваў. Для твораў ямато-э уласцівы адлюстраванне сюжэтаў сярэднявечных японскіх дзённікаў, аповесцяў і раманаў. У ямато-э выразна спалучаліся розныя сілуэты, яркія каляровыя плямы, украпленні залатых і сярэбраных блёстак, каліграфія.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Культуралогія: Энцыклапедычны даведнік. Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2003. ISBN 985-11-0277-6