Янка Жук

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Янка Жук
Дата нараджэння 13 лютага 1897(1897-02-13)
Дата смерці 23 сакавіка 1974(1974-03-23) (77 гадоў)

Янка Жук (13 лютага 1897 — 23 сакавіка 1974) — каталіцкі святар заходняга абраду, удзельнік беларускага хрысціянскага руху XX стагоддзя, душпастыр.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіў з беларускай каталіцкай сям’і. У 1913 годзе паступіў у Магілеўскую духоўную каталіцкую семінарыю ў Пецярбургу. У гады вучобы ўключыўся ў беларускі незалежніцкі і нацыянальна-рэлігійны рух. Пасвячоны ў святары ў 1920 годзе.

Першыя гады душпастырскай дзейнасці правёў у парафіі Лужыца Магілеўскай архідыяцэзіі. У 1921—1924 гадах выконваў абавязкі пробашча ў вёсцы Новы Пагост на Браслаўшчыне, дзе звяртаўся да вернікаў з беларускімі казаннямі. У 1930-я гады — пробашч у мясцовасці Мейшагола і адміністратар у мястэчку Шаркоўшчына.

Пасля Другой сусветнай вайны выконваў святарскія абавязкі ў мясцовасці Рэшчынка Падляскай дыяцэзіі.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]